Мар’інагорскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мар’інагорскі дзяржаўны ордэна «Знак Пашаны» аграрна-тэхнічны каледж імя У. Е. Лабанка — установа сярэдняй спецыяльнай адукацыі ў пасёлку Мар’іна Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
Remove ads
Гісторыя
29 траўня 1876 года ў мястэчку Мар’іна Горка Ігуменскага павета Мінскай губерні была заснавана сельскагаспадарчая школа па ўказе Імператара Аляксандра II. У студзені 1911 года школа была ператворана ў сельскагаспадарчае вучылішча ніжэйшай ступені; у жніўні 1918 года — у сярэдняе, з сакавіка 1921 года — у Мар’інагорскі сельскагаспадарчы тэхнікум.
У 1949 годзе пры тэхнікуме ўтворана завочнае аддзяленне.
У 1970 годзе ў выніку аб’яднання навучальна-даследчай гаспадаркі з суседнім калгасам «Авангард» тэхнікум быў ператвораны ў саўгас-тэхнікум.
24 снежня 1984 года саўгасу-тэхнікуму было прысвоена імя выпускніка Уладзіміра Елісеевіча Лабанка.
- Каледж на старых здымках
 
Remove ads
Вядомыя выпускнікі
- Андрэй Піліпавіч Прохарчык — беларускі вучоны, пісьменнік. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
 - Іна Васільеўна Прохарчык — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
 - Міхаіл Раманавіч Змачынскі — Герой Сацыялістычнай Працы.
 - Мікалай Мікалаевіч Корбут — беларускі дзяржаўны дзеяч.
 - Аляксандр Іванавіч Чарныш — Герой Савецкага Саюза.
 - Пётр Іванавіч Ніканчык — беларускі вучоны ў галіне аграноміі.
 - Захар Якаўлевіч Бірала — беларускі паэт, сатырык.
 - Аляксандр Ільіч Далідовіч — удзельнік другой сусветнай вайны, снайпер узвода пешай выведкі 1063-га стралковага палка 272-й стралковай дывізіі, старшына.
 - Галіна Аляксандраўна Лапатка — беларускі вучоны. Кандыдат сельскагаспадарчых навук.
 - Леанід Мікалаевіч Пунтус — Герой Сацыялістычнай Працы.
 - Раман Леапольдавіч Ваньковіч — Герой Сацыялістычнай Працы.
 - Уладзімір Елісеевіч Лабанок — беларускі дзяржаўны дзеяч. Герой Савецкага Саюза.
 - Іван Мікалаевіч Белічонак — Герой Сацыялістычнай Працы.
 - Роберт Тэнісавіч Вільдфлуш — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі.
 - Іван Данілавіч Юркевіч — беларускі вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод.
 - Іван Міхайлавіч Качура — беларускі эканаміст, спецыяліст у галіне эканомікі сельскай гаспадаркі.
 - Уладзімір Сідаравіч Доўнар — беларускі вучоны, доктар біялагічных навук, прафесар.
 - Сцяфан (Корзун) — беларускі праваслаўны царкоўны дзеяч, архіепіскап Пінскі і Лунінецкі (з 1990).
 - Тамара Іванаўна Шкурко — Герой Сацыялістычнай Працы.
 - Эдуард Пятровіч Шавейка — Герой Сацыялістычнай Працы[1].
 - Уладзімір Сцяпанавіч Глушакоў — беларускі пісьменнік.
 - Уладзімір Аляксандравіч Шпакоўскі — беларускі вучоны, кандыдат эканамічных навук (1986).
 - Віктар Васілевіч Шчэрба — навуковец-мікрабіёлаг, кандыдат біялагічных навук (1983).
 - Сяргей Пятровіч Семяняка — беларускі спартсмен[2].
 - Генадзь Андрэевіч Богдан — дзяржаўны дзеяч.
 - Генадзь Іосіфавіч Гануш — беларускі вучоны-аграном. Член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар эканамічных навук (1998), прафесар (2000).
 
Remove ads
Выкладчыкі

- Захар Якаўлевіч Бірала — выкладчык беларускай і рускай мовы і літаратуры (1945—1973).
 - Пётр Адамавіч Лявіцкі — партыйны і дзяржаўны дзеяч, дырэктар тэхнікума (1936—1939).
 - Якуб Кірылавіч Усікаў — выкладчык беларускай мовы і літаратуры.
 - Павел Якаўлевіч Жаўрыд — беларускі грамадска-палітычны дзеяч, журналіст.
 - Антон Фёдаравіч Мяцельскі — беларускі педагог.
 - Іван Мікітавіч Серада — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, педагог, публіцыст.
 - Хведар Пятровіч Імшэнік — беларускі літаратуразнавец, мемуарыст, педагог.
 - Адам Юр’евіч Міцкевіч (дваюрадны дзядзька Якуба Коласа па матчынай лініі) — выкладчык матэматыкі, загадчык навучальнай часткі[3].
 - Васіль Савіч Гарбацэвіч — беларускі драматург.
 - Павел Кірылавіч Родзічкін
 - Раіса Барысаўна Шац — кіраўнік баклабараторыі санэпідаддзела.
 
Дырэктары
- Фёдар Іванавіч Губін (1878—1888)
 - Васіля Піліпавіча Казакова (1924—1926)
 - Міхал Міхайлавіч Лазарэнка (1926—1928)
 - Глушаковскі (1928—1930)
 - Міхал Аляксеевіч Жураўскі (1930—1932)
 - Адам Іванавіч Мрочак (1930—1933)
 - Іван Мікалаевіч Басалыга (1933—1936)
 - Рыгор Ільіч Грабчыкаў (1971—1979)
 - Аляксандр Уладзіміравіч Зяневіч (1979—1982)
 - Яўген Аляксандравіч Лаўруковіч (1982—1986)
 - Валянцін Андрэевіч Свірыдаў (1986—1999)
 - Фёдар Уладзіміравіч Супрун (1999—2006)
 - Дзяніс Валер’евіч Зубенка (з 2018)
 
Remove ads
Аддзяленні
- Аграномія.
 - Тэхнічнае забеспячэнне працэсаў сельскагаспадарчай вытворчасці.
 - Энергетычнае забеспячэнне сельскагаспадарчай вытворчасці.
 
Галерэя
Зноскі
- О колледже > Знаменитые выпускники(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2018. Праверана 15 лютага 2019.
 - Беларускія пісьменнікі ў гісторыі каледжа(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 верасня 2018. Праверана 28 верасня 2018.
 
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
