Мікалай Мікалаевіч Ляпешка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Мікалаевіч Ляпешка (нар. 25 студзеня 1952, Орша) — беларускі дыпламат.
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут замежных моў (1975).
Працаваў лабарантам, перакладчыкам, настаўнікам. З 1983 года на дыпламатычнай службе. У 1993—1995 гадах быў другім сакратаром Пастаяннага прадстаўніцтва Рэспублікі Беларусь пры ААН. У 1995—1997 гадах быў начальнікам розных упраўленняў Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].
Першы беларускі пасол у Турэцкай Рэспубліцы: прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным паслом Рэспублікі Беларусь 2 мая 1997 года[2]. Вызвалены ад гэтай пасады 31 ліпеня 2002 года[3].
З 2002 па 2005 год працаваў кіраўніком кадравай службы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь. У лютым 2005 года прызначаны генеральным консулам Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку[4]. Пасля сыходу з дзяржаўнай службы ў 2008 годзе працуе ў сакратарыяце ААН у Нью-Ёрку.
Remove ads
Зноскі
- Аб згодзе Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь на прызначэнне генеральнага консула Рэспублікі Беларусь у Нью-Ёрку(недаступная спасылка) (руск.)
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads