Мікалай Нілавіч Бурдэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Нілавіч Бурдэнка
Remove ads

Мікалай Нілавіч Бурдэнка (26 красавіка (8 мая) 1876, вёска Каменка, Ніжнеломаўскі павет, Пензенская губерня, Расійская Імперыя — 11 лістапада 1946, Масква, СССР) — рускі і савецкі хірург, заснавальнік расійскай нейрахірургіі. Выпускнік, пазней прафесар Юр’еўскага універсітэта. Ганаровы член Лонданскага каралеўскага таварыства хірургаў і Парыжскай акадэміі хірургіі.

Хуткія факты Мікалай Нілавіч Бурдэнка, Дата нараджэння ...

У якасці ўрача прымаў удзел у Першай сусветнай вайне, дзе выявіў сябе як буйны арганізатар медыцынскай службы рускай арміі. З 1937 — галоўны хірург-кансультант Савецкай Арміі. Арганізатар і першы прэзідэнт Акадэміі медыцынскіх навук СССР1944). Навуковая і арганізацыйная дзейнасць Бурдэнка ахоплівае шэраг буйнейшых раздзелаў хірургіі і сумежных з ёй абласцей: распрацоўка пытанняў патагенезу і лячэння шоку; вывучэнне працэсаў у нервовай сістэме пры аперацыйным умяшанні і вострых траўмах; даследаванне мазгавых з’яў пры пухлінах і траўмах ЦНС; працы па ваенна-палявой хірургіі.

Remove ads

Метады аперацый, названыя імем Бурдэнкі

Вядомыя метады правядзення хірургічных аперацый, названыя імем Бурдэнкі[5]:

Метад Бурдэнкі — закрыццё пашкоджання ў сценцы верхняга сагітальнага сінуса з выкарыстаннем лоскута з вонкавага лістка цвёрдай абалонкі галаўнога мозгу.

Васкулярызацыя печані па Бурдэнка — падшыванне вялікага сальніка да фібрознай абалонкі печані для паляпшэння яе кровазабеспячэння.

Аперацыя Бурдэнкі -

1. Пры пашкоджанні плечавага спляцення: накладанне анастамозу паміж дыяфрагмальным і скурна-цягліцавым або сярэднім нервам
2. Ампутацыя пашкоджанай анаэробнай інфекцыяй канечнасці без накладання жгута, з перавязкай сасудаў на месцы перасячэння косці і пакіданнем раны адкрытай.
3. Ампутацыя канечнасці c гемастазам сасудзістай сеткі нерваў (апрацоўкай куксы нерва 5 % растворам фармаліну ці 96 % спіртам) для папярэджання боляў.
Remove ads

Зноскі

1. Большая российская энциклопедияМ.: Большая российская энциклопедия, 2004.

2. Бурденко Николай Нилович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1971. — Т. 4 : Брасос — Веш. — С. 122. Праверана 28 верасня 2015.

3. Nikolai N. Burdenko // Base biographiqueBIU Santé.

4. Nuremberg Trials Project — 2016.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads