Мікалай Пракопавіч Клыкаў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Пракопавіч Клыкаў (руск.: Николай Прокопьевич Клыков; 9 сакавіка 1861(1861-03-09), Мсцёра, Іванаўская Прамысловая вобласць[d]26 кастрычніка 1944(1944-10-26), Мсцёра, Уладзімірская вобласць) — расійскі мастак, адзін з заснавальнікаў мсцёрскай мініяцюры.

Хуткія факты Мікалай Пракопавіч Клыкаў, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў бацькі-іканапісца. Выкладаў у Троіца-Сергіевай лаўры, у Строганаўкім мастацка-прамысловым вучылішчы. Да 1917 года працаваў як іканапісец, пазней рабіў мініяцюры на паверхні лакавых вырабаў з пап’е-машэ. Творы адметныя займальнасцю сялянскіх сцэн, арганічна звязных з пейзажам, зеленавата-бірузовай (пазней цёпла-вохрыстай) каларыстычнай гамай, жывапіснай мяккасцю і плаўнай размеранасцю рытмаў, некаторай лубачнасцю ў выяўленні фігур людзей: «Навальніца», «Паляванне» (абодва 1934), «Дуброўскі» (1937), «Малацьба» (1944) і інш.

Remove ads

Літаратура

Клыкаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. 10 000 экз. ISBN 985-11-0035-8. ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads