Мікалай Піліпавіч Карасёў
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Піліпавіч Карасёў[1] (27 ліпеня 1934 — 10 лютага 2017[2]) — вучоны ў галіне ветэрынарыі, доктар ветэрынарных навук (1988), прафесар (1990). Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі.
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Пісарава Сіроцінскага раёна (сучасны Шумілінскі раён, Віцебская вобласць, Беларусь). Скончыў Віцебскі ветэрынарны тэхнікум у 1954 годзе, у 1959 годзе — Віцебскі ветэрынарны інстытут, у 1965 годзе — аспірантуру пры ім[3]. У 1959—1968 гадах працаваў у Бярэзінскім дзяржаўным запаведніку на пасадзе старшага навуковага супрацоўніка. У 1968—1970 гадах у Троіцкім ветэрынарным інстытуце (у горадзе Троіцк) на пасадзе старшага выкладчыка[3].
З 1970 года М. П. Карасёў у Віцебскім ветэрынарным інстытуце (сучасная ВДАВМ). У 1970—1990 гадах дацэнт кафедры паразіталогіі і інвазійных хвароб, у 1990—2017 гадах — прафесар[3].
Remove ads
Навуковая дзейнасць і грамадская
Займаўся вывучэннем паразітозаў сельскагаспадарчых і паляўніча-прамысловых жывёл Беларусі і распрацоўка мерапрыемстваў па барацьбе з імі.
Сярод апублікаванага:
- Трематодозы диких копытных Белоруссии. — Мн., 1951. (разам з В. Ф. Літвінавым)
- Личиночные цестодозы животных / Н. Ф. Карасёв, Т. Г. Никулин, Н. К. Слепнев. — Минск: Ураджай, 1989.
- Паразитарные болезни животных: Справочное пособие. — Мн., 1991. (разам з М. В. Якубоўскім)
- Выращивание и болезни собак: учебное пособие / Н. Ф. Карасёв, С. С. Абрамов, А. И. Ятусевич, В. А. Кирпиченок, В. М. Лакисов, А. С. Терещенков, В. Ф. Литвинов, А. Ф. Могиленко. — Минск : Ураджай, 1993.
- Болезни кожи собак и кошек. — Мн., 2000 (разам з В. С. Пруднікавым).
Правадзейны член Міжнароднай акадэміі экалогіі, член Усесаюзнага таварыства гельмінтолагаў, Усесаюзнага тэрыялагічнага таварыства.
Удзельнічаў у напісанні падручнікаў для студэнтаў сельскагаспадарчых ВНУ:
- Паразіталогія і інвазійныя захворванні жывёл : падручнік па спецыяльнасці «Ветэрынарная медыцына» / А. І. Ятусевіч, М. П. Карасёў, М. В. Якубоўскі; пад агульнай рэдакцыяй А. І. Ятусевіча. — Мінск : Ураджай, 1998. — 463, [1] с. : іл. ; 21 см. — (Падручнікі і вучэбныя дапаможнікі для сельскагаспадарчых вышэйшых навучальных устаноў). — 1500 экз. — ISBN 985-04-0034-X (у пераплёце)
Remove ads
Узнагароды і званні
- Юбілейны медаль «100 год з дня нараджэння К. І. Скрабіна» (1983),
- Ганаровыя граматы Міністэрства вышэйшай адукацыі СССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь,
- нагрудны знак «Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2004),
- залаты медаль Амерыканскага біяграфічнага інстытута (2010).
Зноскі
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8.
- Карасёв Николай Филиппович(недаступная спасылка) (руск.) // Афіцыйны сайт ВДАВМ
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads