Мікалай Іванавіч Сеўрукоў
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікалай Іванавіч Сеўрукоў (нар. 28 чэрвеня 1947, г. Дальні, Кітай) — беларускі баяніст, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1983). прафесар (1990).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў у 1971 годзе Ленінградскую кансерваторыю. З 1966 года выкладчык музычнай школы ў Ленінградзе, з 1972 года — Мінскага музычнага вучылішча імя М. Глінкі, з 1973 года саліст Беларускай філармоніі, адначасова выкладчык Беларускай акадэміі музыкі (у 1981—2011 гадах загадчык кафедры).
Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў з 1976 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 1991 года.
Remove ads
Творчасць
Яго выканальніцкі стыль адметны глыбокім пранікненнем у аўтарскую задуму, віртуозным валоданнем інструментам, раскрываючы яго тэхнічныя і тэмбравыя магчымасці. У рэпертуары творы кампазітараў-класікаў (у пералажэннях) і сучасных аўтараў, у тым ліку беларускіх Я. Глебава, В. Войціка, В. Іванова, В. Помазава, Л. Шлег і інш.
Пра творчасць Сеўрукова зняты тэлефільм «Іграе Мікола Сеўрукоў».
Сярод вучняў Б. Біёчыч, Г. Вінаградскі, І. Квашэвіч, А. Мацкевіч, Н. Слюсар, Ю. Тарасёнак.
Remove ads
Узнагароды
Лаўрэат Міжнароднага конкурсу баяністаў у ГДР (1971). У 2010 годзе быў узнагароджаны Спецыяльнай прэміяй Прэзідэнта РБ за выдатныя дасягненні ў вобласці выхавання творчай моладзі і падрыхтоўцы лаўрэатаў міжнародных конкурсаў.
Літаратура
- Шмелькіна І. М. Сеўрукоў Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 357. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Сеўрукоў Мікалай Іванавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
Памылка Lua у Модуль:External_links на радку 45: assign to undeclared variable 'link'.
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads