Мікалай Трафімавіч Бандарчук

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Трафімавіч Бандарчук (нар. 25 кастрычніка 1952, в. Сярэднія Печы, Гомельская вобласць) — беларускі мастак, педагог.

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 25 кастрычніка 1952 года ў вёсцы Сярэднія Печы Гомельскай вобласці. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. Вучыўся ў Г. Вашчанкі. Удзельнік мастацкіх выставак з 1976 года[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 1985 года. Жыве ў г. Гродна[1].

Творчасць

Працуе ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, а таксама ў станковым жывапісе. Асноўныя творы: вітражы «Стары Хатабыч», «Залатая рыбка», «Сіняя птушка» для дзіцячых садкоў, вітраж для школы-інтэрната, роспіс «Краіна казак» у дзіцячым садку, сграфіта «Тэкстыльшчыцы» ў ГПТВ № 120 (усе ў Гродна); жывапісныя творы «Дот», «Крах», «Таямнічая ноч», «Аўтапартрэт», «Раніца ў Гродна», «Вечар», «Змрок», «Палі Беларусі», «Дождж»[1].

Творы знаходзяцца ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, фондах БСМ[1].

Remove ads

Узнагароды

Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі, лаўрэат прэміі імя А. І. Дубко Гродзенскага аблвыканкама (2005, 2017), узнагароджаны медалём Ф. Скарыны, медалём Беларускага саюза мастакоў[2].

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads