Сграфіта

From Wikipedia, the free encyclopedia

Сграфіта
Remove ads

Сграфі́та, або графіта (італ.: sgraffito, graffito — літ. выдрапаны) — від манументальнага дэкаратыўнага жывапісу, прынцыпы і тэхніка якога заснаваныя на прадрапванні верхняга тонкага слою тынкоўкі да наступнага слою, па колеры кантраснага першаму. Вызначаецца трываласцю і ўстойлівасцю да атмасферных змен. Выкарыстоўваецца пераважна для аздаблення фасадаў і інтэр’ераў будынкаў. Вядома з эпохі Адраджэння ў Італіі, пазней у Чэхіі, Польшчы і іншых еўрапейскіх краінах.

Thumb
На сграфіта на фасадзе дома «Каля хвіліны» ў Старым горадзе Прагі
Remove ads

Беларусь

Thumb
Фрагмент сграфіта на фрызе касцёла кляштара брыгітак у Гродне

На Беларусі рэшткі сграфіта захаваліся на сценах Старога замка (XVI ст., цяпер затынкаваны) і фрызе касцёла кляштара брыгітак (сярэдзіна XVII ст., рэстаўрыраваны ў 1978) ў Гродне. Цікавасць да сграфіта ў пэўнай ступені адрадзілася ў творах стылю класіцызму, пракладам чаго могуць служыць фрагменты сграфітавага дэкору ў Ружанскім палацы.

З другой паловы XX ст. выкарыстоўвалася ў манументальным мастацтве: дэкаратыўныя кампазіцыі ў фае кінатэатра «Кіеў» у Мінску (мастакі Г. Гаркуноў, А. Кішчанка), у кінатэатры «Беларусь» у Брэсце (маст. І. Крупскі), палацы культуры Мінскага камвольнага камбіната (мастакі Г. Вашчанка, У. Стальмашонак) і інш. У тэхніцы сграфіта працавалі беларускія мастакі Г. Вашчанка, С. Дамарад, Г. Жарын, А. Жгун, Л. Каленік, А. Кішчанка, У. Крываблоцкі, З. Літвінава, С. Рабашчук, С. Сакалоў, У. Стальмашонак, В. Чайка.

Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads