Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч (22 верасня 1937, в. Міхнавічы, Сялецкая гміна, Пружанскі павет, Палескае ваяводства, Польская Рэспубліка (цяпер — Бярозаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — 1 лютага 2013) — беларускі эканаміст, Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь (1991). Заслужаны эканаміст Рэспублікі Беларусь.

Хуткія факты Мікалай Уладзіміравіч Амельяновіч, Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Беларусі ...
Remove ads

Біяграфія

У 1965 г. скончыў Беларускі дзяржаўны інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Мінфіне Беларускай ССР на розных пасадах (эканаміст, старшы рэвізор, начальнік інспекцыі дзяржаўных даходаў, начальнік аддзела, намеснік начальніка ўпраўлення). З 1982 да 1984 гг. — дырэктар Мінскага фінансава-эканамічнага каледжа. З 1984 па 1986 г. — намеснік, потым першы намеснік міністра фінансаў Беларускай ССР. Загадам Дзяржбанка СССР ад 22 кастрычніка 1986 г. па ўзгадненні з эканамічным аддзелам ЦК КПСС прызначаны кіраўніком Беларускай рэспубліканскай канторы Дзяржбанка СССР. У сувязі з рэарганізацыяй банкаўскай сістэмы на падставе пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР ад 17 ліпеня 1987 г. № 821 Бюро ЦК КПБ (Пастановай ад 27 кастрычніка 1987 г.) дало згоду на зацвярджэнне Амельянавіча Старшынёй праўлення Беларускага рэспубліканскага банка Дзяржбанка СССР.

Пасля прыняцця законаў «Аб Нацыянальным банку Беларускай ССР» і «Аб банках і банкаўскай дзейнасці ў Беларускай ССР», якія ўступілі у сілу 1 студзеня 1991 г., М. Амельяновіч заняў пасаду старшыні праўлення Нацыянальнага банка Беларусі. Аднак, ужо ў чэрвені 1991 г. М. Амельяновіч сышоў з пасады старшыні праўлення Нацбанка Беларусі. Яго пераемнік, Станіслаў Багданкевіч, казаў: «Ён зразумеў, што не ў стане стварыць сістэму, улічваючы адсутнасць прафесійных глыбокіх ведаў спецыяліста-манетарыста. Я спачатку думаў, што яго выганяюць, а ён мне сам сказаў, што хацеў сысці»[1]. У 19911995 гг. першы намеснік старшыні праўлення Ашчаднага банка, затым першы намеснік старшыні праўлення Тэхнабанка.

Remove ads

Зноскі

  1. Архівавана 21 снежня 2019. Архівавана 21 снежня 2019. Архівавана 21 снежня 2019. Архівавана 21 снежня 2019. Умер первый председатель Нацбанка Беларуси (руск.)

Творы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads