Мікалай Уладзіміравіч Скоблін

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалай Уладзіміравіч Скоблін
Remove ads

Мікала́й Уладзі́міравіч Ско́блін (руск.: Николай Владимирович Скоблин; 9 чэрвеня 1893(1893-06-09)[1], Нежын, Чарнігаўская губерня1937 ці 1938[2], Іспанія) — рускі военачальнік, удзельнік Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў.

Хуткія факты Мікалай Уладзіміравіч Скоблін, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 9 чэрвеня 1893 года ў Нежыне.

Удзельнік Белага руху. Начальнік Карнілаўскай дывізіі. Генерал-маёр (26 сакавіка 1920 года). Стаў начальнікам дывізіі восенню 1919 года ва ўзросце 25 гадоў і тым самым — самым маладым начальнікам дывізіі сярод белагвардзейцаў. Першапаходнік  (руск.). З 1930 (1931) года — тайны агент НКУС.

Выконваючы савецкае заданне, у верасні 1937 года ўдзельнічаў у выкраданні старшыні Рускага агульнавоінскага саюза генерала Я. К. Мілера. Пасля выкрыцця і спробы здаць яго французскай паліцыі Скоблін бег, схаваўся ў савецкім пасольстве ў Парыжы або на адной з парыжскіх явак замежнага аддзела НКУС СССР. Далейшы лёс Скобліна застаецца няясным, высоўваюцца розныя здагадкі датычна абставінаў яго знікнення і гібелі.

Афіцыйныя прадстаўнікі Савецкага Саюза ніколі не прызнавалі адказнасці за забойства генерала Скобліна. Пасля распаду СССР у прэсе з’явілася некалькі версій яго гібелі, якія супярэчылі адна адной.

Remove ads

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads