Мікалай Фёдаравіч Лоўчы

вучоны ў галіне лесазнаўства From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мікалай Фёдаравіч Ло́ўчы[1] (нар. 1 лістапада 1930) — вучоны ў галіне лесазнаўства, фізіялогіі і біяхіміі раслін, доктар біялагічных навук (1992), прафесар.

Хуткія факты Мікалай Фёдаравіч Лоўчы, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў вёсцы Каменка Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці. У 1949 годзе скончыў сярэднюю школу, у 1954 годзе — Беларускі лесатэхнічны інстытут імя С. М. Кірава. Працаваў майстрам навучання на кафедры лясных культур, са снежня 1957 г. інжынерам у Аршанскім лясгасе. У 1957—1960 гг. праходзіў навучанне ў аспірантуры пры кафедры глебазнаўства і батанікі Беларускага лесатэхнічнага інстытута. У 1963 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Процессы заболачивания почв и их влияние на произрастание лесных насаждений» (навуковы кіраўнік — П. П. Рагавой). З 1960 г. М. Ф. Лоўчы працуе ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі, з 1982 года на пасадзе загадчыка лабараторыі. У 1991 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Эколого-географический анализ и кадастровая оценка типов сосновых лесов Белоруссии».

Remove ads

Навуковая дзейнасць

М. Ф. Лоўчаму належаць навуковы працы па лясной геабатаніцы, лясной тэхналогіі, глебавай энзімалогіі. Аўтар каля 180 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій.

Сярод апублікаванага:

  • Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з І. Д. Юркевічам і В. С. Гельтманам);
  • Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984.(разам з І. Д. Юркевічам);
  • Берёзовые леса Беларуси. — Мн., 1992 (у сааўтарстве).
Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads