Мікалай (Касаткін)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Архіепі́скап Мікала́й (свецкае імя — Іва́н Дзмітрыевіч Каса́ткін; 1 (13) жніўня 1836 — 3 (16) февраля 1912) — епіскап Рускай Царквы; місіянер, заснавальнік Праваслаўнай царквы ў Японіі. Прославлен у ліку святых як роўнаапостальны; памяць — 3 лютага па Юліянскаму каляндару.
Нарадзіўся ў Смаленскай губерні ў сям’і дыякана. Скончыў Бельскае духоўнае вучылішча і Смаленскую духоўную семінарыю. У ліку лепшых вучняў у 1857 быў рэкамендаваны і паступіў у Санкт-Пецярбургскую духоўную акадэмію дзе ў 1860 годзе, пазнаўшы, што ёсць вакансія на пасаду настаяцеля царквы пры нядаўна адчыненым рускім консульстве ў г. Хакадатэ (Японія, падаў заяўку і быў абраны для гэтага служэння. Тады жа прыняў пастрыг.
2 ліпеня 1861 года прыбыў у Хакадатэ. Першыя гады свайго знаходжання ў Японіі о. Мікалай самастойна вывучаў японскую мову, культуру і побыт японцаў і займаўся арганізацыйнымі пытаннямі для адкрыцця падвор’я Рускай праваслаўнай царквы. Першым хрышчаным японцам у 1868 годзе стаў сінтаісцкі святар Такума Савабе, былы самурай, які прыйшоў ў хату да а. Мікалая, каб забіць яго. Да 1870 года праваслаўная суполка налічвала звыш 4 тыс. чалавек, а да 1912 года — каля 33 тысяч чалавек і 266 праваслаўных суполак.
У 1870 году па хадатайніцтве а. Мікалая, узведзенага ў сан архімандрыта, была адчынена руская духоўная місія з цэнтрам у Токіа ў вядзенні Камчацкай япархіі. У 1880 годзе а. Мікалай узведзенф ў сан епіскапа Рэвельскага, вікарыя Рыжскай япархіі. У працэсе місіянерскай дзейнасці а. Мікалай перавёў на японская мова Святое Пісанне, іншыя багаслужэбныя кнігі, стварыў духоўную семінарыю, пачатковыя школы для дзяўчынак і хлопчыкаў, бібліятэку, прытулак і іншыя ўстановы. Выдаваў праваслаўны часопіс «Царкоўны веснік» на японскай мове. 8 сакавіка 1891 года быў асвячоны кафедральны Васкрасенскі сабор (званы японцамі Нікалай-до).
Падчас руска-японскай вайны застаўся са сваёй паствай у Японіі, аднак службы ў гэты час не праводзіліся. 24 сакавіка 1906 года Свяцейшы Сінод узвёў яго ў сан архіепіскапа Такійскага і ўсяе Японіі.
Пасля смерці а. Мікалая японскі імператар Мэйдзі асабіста даў дазвол на пахаванне ў межах горада.
10 красавіка 1970 прылічаны да ліку святых.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads