Мікалоюс Акялайціс

пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікалоюс Акялайціс
Remove ads

Мікалоюс Акяла́йціс, або Мікалай Акялевіч (літ.: Mikalojus Akelaitis; 6 снежня 1829, в. Чуадзярышкіс  (літ.), Капсукскі раён, Літва — 27 верасня 1887) — літоўскі грамадскі дзеяч, асветнік, пісьменнік.

Хуткія факты Мікалоюс Акялайціс, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Пазнаёміўшыся ў 1850-х гг. з В. Дуніным-Марцінкевічам, В. Каратынскім, У. Сыракомлем, А. Кіркорам, распрацаваў у 1859 годзе план выдання кніг для беларусаў і літоўцаў на іх родных мовах. Выдаў літоўскі лемантар, граматыку і дыдактычную аповесць «Квестар» (усе 1860), у 1861 зрабіў літоўскую перапрацоўку беларускай «Гутаркі старога дзеда», напісаў рэцэнзію на 2 часткі «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча, выдаў у беларускім перакладзе Дуніна-Марцінкевіча (апублікаваны ў кнізе «Пачынальнікі», 1977). У час паўстання 1863—1864 гадоў пам. камісара паўстанцкага Часовага ўрада ў Аўгустоўскім ваяводстве. Пасля задушэння паўстання эмігрыраваў у Францыю, дзе і памёр.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 30 жніўня 2020.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. Mikalojus Akelaitis // CERL ThesaurusConsortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q60909659'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q1127581'></a>
  3. Národní autority České republiky Праверана 4 ліпеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
Remove ads

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads