Мікаэль Сарс
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мікаэль Сарс (нарв.: Michael Sars, 30 жніўня 1805 — 22 кастрычніка 1869) — нарвежскі заолаг. Бацька нарвежскага марскога біёлага Георга-Асіяна Сарса, гісторыка Эрнста Сарса і спявачкі Евы Сарс-Нансен. Член-карэспандэнт Прускай акадэміі навук з 26 ліпеня 1855 года.
Remove ads
Біяграфія
Спачатку вывучаў багаслоўе і быў святаром, а потым быў прызначаны стортынгам прафесарам заалогіі ў Хрысціянію і цалкам прысвяціў сябе навуцы: вывучаў развіццё і арганізацыю некаторых прадстаўнікоў марской фауны, а менавіта марскіх зорак і медуз. Адкрыў у 1829 годзе своеасаблівую стадыю развіцця медуз, так званую страбілу, і паказаў у 1835-37 г. сувязь гэтай стадыі з іншай, сцыфістамай, і з дарослай медузай, гэта значыць даказаў, што сцыфістома ёсць першапачатковая лічынка, якая дае шляхам папярочнага дзялення сукупнасць асобін (страбілу), з якіх кожная ператвараецца ў медузу. У 1841 годзе ён развівае ідэю, што цыкл развіцця вышэйшых медуз падобны з цыклам развіцця сальп па назіраннях Шаміса. Ён выказаў таксама думку, што ў дадзеным выпадку не першапачатковая лічынка (сцыфістома) ператвараецца ў медузу, а нашчадства гэтай лічынкі ўчасткі страбілы (па сучаснай тэрміналогіі эфіры).
Remove ads
Памяць
У гонар Мікаэль Сарса названа навучальнае судна MS Michael Sars.
Зноскі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads