Мікрахірургія

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мікрахірургія
Remove ads

Мікрахірургі́я — кірунак у хірургіі, у якім аператыўныя ўмяшанні выконваюцца з дапамогай аперацыйных мікраскопаў з высокай ступенню распазнавання і мініяцюрных хірургічных прылад.

Thumb
Мікрахірургічная ігла праходзіць скрозь чалавечы волас

Гісторыя

Упершыню мікрахірургічныя тэхнікі выкарыстоўваліся ў отарыналарынгалогіі. «Бацькам мікрахіругіі» лічаць шведскага ЛОРа Carl-Olof Siggesson Nylén (нарадзіўся 30 чэрвеня 1892 г., а памёр 2 кастрычніка 1978 г.), які, дарэчы, увайшоў у гісторыю яшчэ і як тэнісіст: удзельнічаў у Летніх Алімпійскіх гульнях 1912 г. Менавіта ён сканструяваў у Стакгольмскім універсітэце ў 1921 г. першы хірургічны мікраскоп, які ўяўляў сабою мадыфікаваны мікраскоп Brinell-Leitz. Спачатку яго выкарыстоўвалі толькі ў аперацыях на жывёлах, аднак ужо ў лістападзе 1921 г. з яго дапамогай была зроблена першая аперацыя пацыенту-чалавеку, які хварэў на хранічны атыт і меў лабірынтавы свішч. Зрэшты, у хуткім часе (ужо ў 1922 г.) той мікраскоп быў заменены на больш дасканалы — бінакулярны, які быў распрацаваны Gunnar Holmgren (нарадзіўся ў 1875 г., а памёр у 1954 г.) — калегам спадара Nylén.

Паступова хірургічныя мікраскопы пачалі шырока ўжывацца пры аперацыях на вуху. Пачынаючы з 1950-х гадоў, аперацыі на авальным вакне рэзка павысілі сваю якасць іменна дзякуючы мікраскопам, узгаданым вышэй. Прыкладна ў той жа перыяд былі ўдасканаленыя падыходы да тымпанапластыкі. Стапедэктамія, якую ўпершыню апісаў John Shea Jr., была выкананая з дапамогай аперацыйных мікраскопаў і выконвалася толькі з імі праз увесь час свайго існавання.

Сёння кожны нейрахірург лічыць за асабісты гонар валоданне методыкамі мікрахірургіі ў сваёй практыцы. І цяжка нават уявіць, што спачатку многія нейрахірургічныя школы (прычым і даволі аўтарытэтныя) адмаўлялі гэтыя методыкі як "непатрэбныя новаўвядзенні". Першым нейрахірургам, які выкарыстаў у сваёй працы хірургічны мікраскоп, быў турэцкі эмігрант Gazi Yasargil. У 1953 г. ён вывучаў нейраваскулярную хірургію падчас працы з прафесарам Hugo Krayenbühl у Швейцарыі. Яго ідэямі зацікавіўся доктар Pete Donaghy, які і запрасіў Yasargil у сваю мікраваскулярную лабараторыю ў ЗША. Пасля свайго вяртання ў Цюрых у 1967 г. Yasargil сканцэнтраваўся на пошуку клінічнага прыкладання яго ведаў і навыкаў.[1] Публікацыі па гэтай тэме: Micro-Vascular Surgery[2] і Microsurgery Applied to Neurosurgery[3] прывялі да сусветнага прызнання турка. Да самага канца свайго жыцця ён працягваў праводзіць эксперыменты ў мікрахірургіі, у выніку чаго выйшла кніга ў чатырох тамах пад лаканічнай і сціплай назвай Мікранейрахірургія.[4]

На пачатку 1960-х гадоў перавагі мікрахірургічных тэхнік над класічнымі пачалі заўважацца і ў іншых сферах хірургіі. Першая мікраваскулярная аперацыя са ўжываннем мікраскопа пры рэканструкцыі крывяносных судзінаў была апісана сасудзістым хірургам Jules Jacobson ва Універсітэце Верманту ў 1960 г. Пры дапамозе аперацыйнага мікраскопа ён выканаў злучэнне судзінаў, дыяметр якіх складаў каля 1,4 мм, і ўвёў тэрмін мікрахірургія.[5] Хірургі кісці Універсітэта Луізвілю — доктар Harold Kleinert і доктар Mort Kasdan — выканалі першую рэваскулярызацыю часткова ампутаванага пальца ў 1963 г.[6]

Thumb
Мікрахірург рыхтуецца да аперацыі.

Nakayama, японскі кардыётаракальны хірург, паведаміў пра першыя паспяховыя перасадкі васкулярызаванага кішачнага сегменту на шыю дзеля рэканструкцыі страваводу пасля яго рэзэкцыі праз рак, дзе праводзілася праца над 3-4 мм судзінамі.[7]

Сучасная рэканструктыўная мікрахірургія была закладзена пры прамым удзеле амерыканскага пластычнага хірурга доктара Harry J. Buncke. У 1964 г. Buncke паведаміў пра рэплантацыю вуха трусу. Адметным з'яўляецца яшчэ і той факт, што ролю аперацыйнай іграў гараж, а сама рэплантацыя праводзілася самаробнымі інструментамі.[8] Гэта быў першы выпадак мікрахірургічнай аперацыі, калі маніпуляцыі праводзіліся над судзінамі дыяметрам 1 мм. У 1966 г. Buncke выкарыстаў мікрахірургічныя тэхнікі дзеля перасадкі вялікага пальца нагі малпы на яе руку.[9]

На працягу 1970-х г. пластычныя хірургі ажыццявілі шмат такіх мікрахірургічных аперацый, якія раней было цяжка нават уявіць у марах. Першая мікрахірургічная трансплантацыя чалавеку другога пальца нагі на месца першага пальца рукі была выканана ў лютым 1966 г. доктарам Dong-yue Yang і доктарам Yu-dong Gu ў кітайскім горадзе Шанхаі.[10] Першы жа палец нагі на месца першага пальца рукі быў перасаджаны ў красавіку 1968 г. доктарам Mr. John Cobbett у Англіі.[11] У Аўстраліі доктар Ian Taylor[12] распрацаваў методыкі рэканструкцыі пасляракавых дэфектаў галавы і шыі з выкарыстаннем жывой сцегнавой косці або малагалёнкавай косці.

Колькасць спецыяльнасцей, якія выкарыстоўваюць мікрахірургічныя тэхнікі, з кожным годам павялічваецца. Отарыналарынгалогія, афтальмалогія, пластычная хірургія — медыцынскія раздзелы, спецыялісты з якіх не могуць паўнавартасна працаваць без выкарыстання мікрахірургіных методык. Уролагі і гінеколагі працуюць над тым, каб пазбаўляць людзей наступстваў вазэктаміі і лігіравання маткавых труб каб вяртаць ім фертыльнасць.

Remove ads

Перасадка вольных тканак

Перасадка вольных тканак з'яўляецца адной з хірургічных працэдур, пры выкананні якой выкарыстоўваюцца мікрахірургічныя тэхнікі. Вобласць тканак-«донараў» вылучаецца па прынцыпе забеспячэння іх праз агульныя артэрыі і вены. Звычайна гэта ўвогуле кампазіт з розных тыпаў тканак (напрыклад, скура, цягліца, тлушч, косць). Найчасцей рэгіёнамі-«донарамі» з'яўляюцца рэгіёны прамой цягліцы жывата, найшырэйшай цягліцы спіны, малагалёнкавай косці, прамянёвай косці і скуры гэтага абсягу, скуры латэральнай паверхні рукі.

Remove ads

Рэплантацыя

Рэплантацыя — прымацаванне на месца цалкам аддзеленых ад цела частак. Пальцы рук і ног рэплантуюцца найчасцей, але былі выкананыя (і працягваюць выконвацца) аперацыі над вушамі, скальпам, носам, тварам як цэлым, рукамі і чэлясам. Наогул рэплантацыя ўключае ў сябе аднаўленне крывацёку праз артэрыі і вены, аднаўленне касцявога шкілета і злучэнне раз’яднаных сухажылляў і нерваў, як і перад атрыманнем траўмы.

Зноскі

  1. Tew, John M. Jr M. Gazi Yasargil:Neurosurgery's Man of the Century. Neurosurgery 45(5):1010, November 1999
  2. Donaghy RMP, Yasargil MG (eds) Micro-Vascular Surgery: Report of First Conference, October 6–7, 1966, Mary Fletcher Hospital, Burlington, Vermont. Stuttgart, Georg Thieme, 1967
  3. Yasargil MG Microsurgery Applied to Neurosurgery. Stuttgart, Georg Thieme, 1969.
  4. Yasargil MG: Microneurosurgery Stuttgart, Georg Thieme, 1984-1996, volumes I-IVB
  5. Гісторыя мікрахірургіі(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 21 чэрвеня 2006. Праверана 6 студзеня 2014.
  6. Kleinert HE, Kasdan ML (September 1963). Restoration of Blood Flow in Upper Extremity Injuries. J Trauma. 3 (5): 461–76. doi:10.1097/00005373-196309000-00007. PMID 14062037.
  7. Nakayama K, Yamamoto K, Tamiya T, Makino H, Odaka M, Ohwada M, Takahashi H. (1964). Experience With Free Autografts Of The Bowel With A New Venous Anastomosis Apparatus. Surgery. 55 (June): 796–802. PMID 14167999.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  8. Buncke H, Schulz W (1966). Total ear reimplantation in the rabbit utilising microminiature vascular anastomoses. Br J Plast Surg. 19 (1): 15–22. doi:10.1016/S0007-1226(66)80003-6. PMID 5909469.
  9. Buncke H, Buncke C, Schulz W (1966). Immediate Nicoladoni procedure in the Rhesus monkey, or hallux-to-hand transplantation, utilising microminiature vascular anastomoses. Br J Plast Surg. 19 (4): 332–7. doi:10.1016/S0007-1226(66)80075-9. PMID 4959061.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
  10. Yang DY, Gu YD. (1979). Thumb reconstruction utilizing second toe transplantation by microvascular anastomosis: report of 78 cases. Chin Med J (Engl). 92 (5): 295–309. PMID 110542.
  11. Taylor GI, Miller GD, Ham FJ. (1975). The free vascularized bone graft. A clinical extension of microvascular techniques. Plast Reconstr Surg. 55 (5): 533–44. doi:10.1097/00006534-197505000-00002. PMID 1096183.{{cite journal}}: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка)
Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads