Мілаславіцкае вадасховішча

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Мілаславіцкае[1] (сажалка Цімошкі[2]) — вадасховішча ў Беларусі, у Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці на рацэ Іпуць, каля вёсак Мілаславічы, Лядзешня і Цімошкі, Якімавічы.

Хуткія факты Мілаславіцкае, Размяшчэнне ...

Вадасховішча створана ў 1981 годзе плацінай на рацэ Іпуць. Плошча паверхні 1,45 км². Даўжыня 5 км, найбольшая шырыня 0,4 км. Найбольшая глыбіня 2,6 м, сярэдняя 1,26 м. Плошча вадазбору 112 км². Ваганні ўзроўню вады на працягу года каля 0,6 м. Вадасховішча моцна праточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 19 млн м³.

У вадасховішчы водзяцца шчупак звычайны, акунь, плотка, гусцяра, краснапёрка, язь, ялец, лінь і іншыя віды рыб[2].

Remove ads

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1984.  588 с., іл. 10 000 экз.
  2. Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 21. — 64 с. 10 000 экз. ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads