Мінай Піліпавіч Шмыроў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Мінай Піліпавіч Шмыроў
Remove ads

Мінай Піліпавіч Шмыроў, партызанскі псеўданім Бацька Мінай (1 (23) снежня 1891, в. Пунішча Веліжскага павета Віцебскай губерні — 3 верасня 1964, Віцебск) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці ў Вялікую Айчынную вайну. Герой Савецкага Саюза (1944).

Хуткія факты Мінай Піліпавіч Шмыроў, Мянушка ...
Remove ads

Біяграфія

У арміі з 1913 года. Быў удзельнікам Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, баёў супраць войск Краснова, Карнілава, Юдзеніча, арганізатарам першага партызанскага атрада ў Віцебскай губерні. 3 1921 года быў камандзірам атрада па барацьбе з бандытызмам на Віцебшчыне.

Thumb
У штабе бацькі Міная. Аляксандр Мазалёў, 1953

У Вялікую Айчынную вайну ў ліпені 1941 года ён арганізаваў і ўзначаліў партызанскі атрад у Суражскім раёне, які потым увайшоў у склад 1-й Беларускай партызанскай брыгады. Гэтая брыгада ўдзельнічала ў абароне «Віцебскіх варот». Партызаны «Бацькі Міная» наносілі ўдары па чыгунках, шашы, водных камунікацыях, узрывалі масты і склады, пускалі пад адхон эшалоны гітлераўцаў. Спрабуючы захапіць партызанскага кіраўніка, нацысты ў кастрычніку 1941 года ўзялі заложнікамі чатырох яго дзяцей, сястру і маці жонкі. Спробы партызан вызваліць сям’ю партызанскага камандзіра не ўдаліся. 14 лютага 1942 года пасля чатырох месяцаў катаванняў дзеці і сваякі Шмырова былі расстраляны.

15 жніўня 1944 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе супраць гітлераўскіх захопнікаў, М. П. Шмырову прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Пасля вайны быў на савецкай і гаспадарчай рабоце ў Віцебску. Член ЦВК БССР у 1935—1937 гадах. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1947—1963 гадах.

Ганаровы грамадзянін Віцебска.

Remove ads

Памяць

Вобраз у мастацтве

  • Верш Аркадзя Куляшова «Балада пра чатырох заложніках», якое распавядае пра Бацьку Міная, быў пакладзены на музыку і ўвайшло ў рэпертуар ВІА «Песняры».
  • Трагедыя сям’і Шмырова натхніла беларускага паэта Якуба Коласа на напісанне верша «Бацьку Мінаю»[2].
Remove ads

Зноскі

  1. Шмырёв Минай Филиппович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads