Мінея
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міне́я (грэч. μηναῖα «месяцовы, аднамесяцовы, той, што доўжыцца месяц»; от βιβλίον μηναῖον — месяцовая кніга ці τροπολόγιον μηναῖον — месяцовы Трапалогій) — літургічная кніга, якая змяшчае тэксты зменлівых малітваслоўяў нерухомага гадавога богаслужэбнага круга. Гэта кніга, якая змяшчае змяняемыя спевы службаў нерухомага гадавога круга. Іншымі словамі, Мінея змяшчае службы на кожны дзень царкоўнага года, «прывязаныя» да дат царкоўнага календара (прычым даты бяруцца па юліянскім календары).

Адрозніваюць Мінею месячную, Мінею святочную і Мінею агульную.
Мінея месячная змяшчае службы святых свят (размешчаныя ў адпаведнасці з месяцасловам) аднаго з дванаццаці месяцаў.
Мінея агульная змяшчае службы, прысвечаныя пэўнаму тыпу святых (напрыклад, мучаніку, свяціцелю і да т.п.), і выкарыстоўваецца, калі здзяйсняецца богаслужэнне ў памяць святога, асобнай службы якому няма.
Мінея святочная змяшчае службы найбольш важных свят: дванадзясятых і некаторых іншых.
Remove ads
Спасылкі
- Минея — православная энциклопедия «Азбука веры»
- Мінея агульная
- Мінея месяцовая
- Мінея святочная
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мінея
Гл. таксама
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads