Май
пяты месяц у Юліянскім і Грыгарыянскім календарах From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Май, тра́вень — пяты месяц грыгарыянскага і юліянскага календароў. Складаецца з 31 дня.


Назва май ужываецца ў выданнях Ф. Скарыны[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) ужыта як маи[2]:
М(е)с(е)ца мая, погебреиску ія́ръ, / просто ма́и. /
Но́и а́рху готуетъ божимъ повеле́нїемъ, /
абы въ пото́пъ не зги́нулъ зъ своим поколеньемъ. /Мая 10 дня. /
Праславянская назва травень выяўлена ў помніках старабеларускага пісьменства, напрыклад у Полацкім Евангеллі (ХІІІ ст.) і Лексіконе (1627) Памвы Бярынды[3].
Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, амаль ад пачатку існавала ў форме «май». У газеце «Наша ніва» з 1907 года ўжывалася менавіта яна, за выняткам перыяду 1910—1912 гадоў, калі была практыка ўжывання ў форме травень (май)[4]. Больш шырокае ўжыванне слова травень займела за часам беларусізацыі (1920—1930-я гг.), пасля чаго прызнана састарэлым. У афіцыйным ужытку аднавілася ў 1990-я гады[3].
Назва «май» — адзіны лацінізм з 12 назваў месяцаў, якія ўжываюцца ў літаратурнай беларускай мове.
Remove ads
Зноскі
- Скарына Ф. Творы:…
- Андрей Рымша. [Хронология]…
- Уладзімір Куліковіч. Беларускае слоўка. Май і травень(недаступная спасылка). Минск-Новости (3 мая 2014). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 9 снежня 2014.
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы, Т.2.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads