Мінск-Навіны
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Аге́нцтва «Мінск-Наві́ны» (руск.: Агентство «Минск-Новости») — дзяржаўны медыяхолдынг Мінска, створаны па рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта 22 сакавіка 2001 года. З’яўляецца першай у Беларусі медыягрупай, якая аб’яднала друкаваныя і электронныя СМІ[1]. Офіс размяшчаецца па адрасе Калінінградскі завулак, 20а.
Remove ads
Структура
У структуру холдынга ўваходзяць[2]:
- Інфармацыйнае агенцтва «Мінск-Навіны» і інтэрнэт-партал minsknews.by. Даменнае імя minsknews.by было зарэгістравана 19 верасня 2008 года[1].
- Газета «Мінскі кур'ер». З’яўляецца правапераемнікам аднайменнай газеты, якая выдавалася ў 1908 годзе. Адноўленая газета ў складзе агенцтва пачала выходзіць 6 красавіка 2001 года[1].
- Газета «Вечерний Минск». Заснавана ў 1967 годзе, у склад агенцтва «Мінск-Навіны» ўвайшла 20 красавіка 2010 года[1].
- Часопіс для дзяцей «Качели». Далучыўся да холдынга ў 2010 годзе[1].
- Радыё-Мінск. Пачало вяшчанне 1 сакавіка 2004 года. Працуе на частаце 92,4 FM у Мінску, а таксама ў абласных цэнтрах[1].
Іншыя праекты
У снежні 2021 года ў холдынгу быў створаны аддзел мультымедыйных праектаў для вытворчасці відэакантэнту. Пасля падзей 2020 года быў створаны аддзел палітычных аглядальнікаў і запушчаны крос-медыйны праект «Вечерний политический канал»[1].
Remove ads
Кіраўніцтва (на 2025 год)
- Генеральны дырэктар — Андрэй Крывашэеў.
- Першы намеснік генеральнага дырэктара — Андрэй Бас.
- Намеснік генеральнага дырэктара, галоўны рэдактар «Радыё-Мінск» — Дзмітрый Партон.
- Намеснік генеральнага дырэктара, галоўны рэдактар газеты «Мінскі кур’ер» — Кірыл Казакоў.
- Намеснік генеральнага дырэктара, галоўны рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» — Вячаслаў Бялуга.
- Галоўны рэдактар газеты «Вечерний Минск» — Юлія Дзянішчык.
- Галоўны рэдактар часопіса «Качели» — Таццяна Гуляева[3].
Remove ads
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads

