Андрэй Яўгенавіч Крывашэеў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Андрэ́й Яўге́навіч Крывашэ́еў (нар. 2 снежня 1981, Валгаград) — беларускі журналіст, тэлевядучы, палітычны аглядальнік, грамадскі дзеяч, прапагандыст рэжыму Лукашэнкі. Генеральны дырэктар інфармацыйнага агенцтва «Мінск-Навіны» (з 2021). Старшыня праўлення Беларускага саюза журналістаў (з 2020). Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання (з 2024).

Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся 2 снежня 1981 года ў Валгаградзе (Расія)[2].

Скончыў факультэт гуманітарнай адукацыі і кіравання Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта[3].

З 2002 па 2007 год працаваў карэспандэнтам і спецыяльным карэспандэнтам Белтэлерадыёкампаніі. З 2007 года — палітычны аглядальнік, стваральнік і вядучы аўтарскіх праектаў Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. Аўтар тэлепраектаў «Дыялогі пра цывілізацыю», «Праект І», «24 пытанні», «Спецыяльны рэпартаж», аналітычных праграм «Галоўны эфір», «У цэнтры ўвагі», «Панарама», «Дзелавое жыццё», «Навіны» і іншых, якія выходзілі ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1»[2].

У лютым 2020 года выбраны старшынёй праўлення Беларускага саюза журналістаў[2].

21 снежня 2021 года распараджэннем старшыні Мінгарвыканкама прызначаны генеральным дырэктарам УП «Агенцтва «Мінск-Навіны»[2].

У 2024 годзе абраны дэпутатам Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 29-га склікання па Малінаўскай выбарчай акрузе[4]. Член партыі «Белая Русь»[5].

З'яўляецца суарганізатарам супольнасці журналістаў і блогераў Расіі і Беларусі «Друзья — Сябры»[2].

Remove ads

Узнагароды

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads