Міністэрства транспарту БССР

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспарту[1].

Хуткія факты Міністэрства транспарту Беларускай ССР, Агульная інфармацыя ...

У 1957 годзе было скасавана[2], яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена[3].

З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.

Remove ads

Структура на 1974 год

  • Упраўленне гаражнай службы
  • Упраўленне грузавых перавозак
  • Упраўленне пасажырскіх перавозак
  • Аддзел матэрыяльных фондаў
  • Аддзел рамонтных прадпрыемстваў
  • Аддзел сельгасперавозак
  • Рэмтэхзабесп (вул. Харкаўская, 4)
  • Інфармацыйна-вылічальны цэнтр (1-ы Цвёрды зав., 6)[4].

Міністры

Зноскі

  1. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб рэарганізацыі Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шасэйных дарог Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» ад 12 ліпеня 1956 года
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 23 красавіка 1963 г. «Аб пераўтварэнні Галоўнага ўпраўлення аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 686.
  3. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 ліпеня 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Драбышэўскага В. В. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 7. — С. 500.
  4. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1963 г. «Аб прызначэнні тав. Андрэева А. Е. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 688.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads