Міністэрства транспарту БССР
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міністэ́рства тра́нспарту Белару́скай ССР было ўтворана ў 1946 годзе на базе Народнага камісарыята аўтамабільнага транспарту БССР пад назвай Міністэрства аўтамабільнага транспарту БССР. У 1953 годзе атрымала найменаванне Міністэрства дарожнай і транспартнай гаспадаркі БССР, затым у тым жа годзе было рэарганізавана ў Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шашэйных дарог БССР, з 1956 года зноў атрымала назву Міністэрства аўтамабільнага транспарту[1].
У 1957 годзе было скасавана[2], яго функцыі выконвала Галоўнае ўпраўленне аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў БССР. У 1963 годзе было адноўлена[3].
З 16 чэрвеня 1988 года на базе Міністэрства аўтамабільнага транспарту і Галоўнага ўпраўлення рачнога флоту было створана Міністэрства транспарту БССР.
Remove ads
Структура на 1974 год
- Упраўленне гаражнай службы
 - Упраўленне грузавых перавозак
 - Упраўленне пасажырскіх перавозак
 - Аддзел матэрыяльных фондаў
 - Аддзел рамонтных прадпрыемстваў
 - Аддзел сельгасперавозак
 - Рэмтэхзабесп (вул. Харкаўская, 4)
 - Інфармацыйна-вылічальны цэнтр (1-ы Цвёрды зав., 6)[4].
 
Міністры
- В. В. Драбышэўскі (1946—1953)
 - Пётр Калінін (1953)
 - В. В. Драбышэўскі (1956[5]—1957)
 - Анатоль Андрэеў (1963[6]—1983)
 - Уладзімір Бародзіч (1983—1991)
 
Зноскі
- Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР «Аб рэарганізацыі Міністэрства аўтамабільнага транспарту і шасэйных дарог Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» ад 12 ліпеня 1956 года
 - Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 23 красавіка 1963 г. «Аб пераўтварэнні Галоўнага ўпраўлення аўтамабільнага транспарту пры Савеце Міністраў Беларускай ССР у Міністэрства аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 686.
 - Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 12 ліпеня 1956 г. «Аб прызначэнні тав. Драбышэўскага В. В. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1956. — № 7. — С. 500.
 - Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 24 красавіка 1963 г. «Аб прызначэнні тав. Андрэева А. Е. Міністрам аўтамабільнага транспарту Беларускай ССР» // Збор законаў, указаў Прэзiдыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, Пастаноў i распараджэнняў Савета Мiнiстраў Беларускай ССР. — Мн.: 1963. — № 14. — С. 688.
 
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads