Уладзімір Іванавіч Бародзіч
беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту БССР і міністр транспарту Рэспублікі Беларусь From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзі́мір Іва́навіч Баро́дзіч (нар. 1938, в. Аколіца Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр транспарту БССР і міністр транспарту Рэспублікі Беларусь (1984—1993), кандыдат эканамічных навук.
Remove ads
Біяграфія
У 1967 годзе скончыў Омскі аўтадарожны інстытут.
Працоўную дзейнасць пачаў ў 1956 годзе аўтаслесарам аўтатранспартнай канторы №1 г. Бабруйска.
У 1957—1960 гадах служыў у Савецкай Арміі. Пасля працаваў на аўтатранспартных прадпрыемствах на розных інжынерна-тэхнічных пасадах.
У 1975 годзе прызначаны намеснікам начальніка, а ў 1976 годзе — начальнікам Гомельскага абласнога вытворчага аўтатранспартнага ўпраўлення.
У 1978 году зацверджаны намеснікам загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ. З 1980 па 1982 гады вучыўся ў Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС.
З 1982 па 1983 год — намеснік загадчыка аддзела транспарту і сувязі ЦК КПБ, з лістапада 1983 — намеснік, з красавіка 1984 — міністр аўтамабільнага транспарту БССР. Працаваў на гэтай пасадзе да 1993 года.
Кандыдат эканамічных навук. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР.
Remove ads
Узнагароды
Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі.
Спасылкі
- Юбиляр Ассоциации "БАМАП": Владимир Иванович Бородич ... с позиции своего богатого опыта. Архівавана 30 студзеня 2020. (руск.)
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads