Міраслаў Валек

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міраслаў Валек
Remove ads

Мі́раслаў Ва́лек (славацк.: Miroslav Válek; 17 ліпеня 192727 студзеня 1991) — славацкі паэт, публіцыст, перакладчык, дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Міраслаў Валек, Асабістыя звесткі ...
Remove ads

Біяграфія

Міраслаў Валек нарадзіўся ў Трнаве. У 1947—1949 гадах навучаўся ў эканамічным коледжы ў Браціславе. У 1949—1963 працаваў рэдактарам часопісаў «Slovenský roľník», «Týždeň», «Družstevný obzor», галоўным рэдактарам «Mladá tvorba». У 1966—1967 гадах — галоўны рэдактар часопіса «Romboid», сакратар Саюза славацкіх пісьменнікаў (у 1967—1968 гадах — старшыня).

Член Камуністычнай партыі Чэхаславакіі з 1962 года. Актыўна ўдзельнічаў у палітычным жыцці. З 1969 года быў членам Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Славакіі, з 1979 года — ЦК Кампартыі Чэхаславакіі. У 1969—1988 гадах — міністр культуры Славакіі.

Памёр у Браціславе.

Remove ads

Творчасць

Паэзія

  • «Dotyky» (Дотыкі, 1959)
  • «Príťažlivosť» (Прывабнасць, 1961)
  • «Nepokoj» (Непакой, 1963)
  • «Milovanie v husej koži» (Каханне ў гусінай скуры, 1965)
  • «Súvislosti» (Умоўнасці, 1973)
  • «Slovo» (Слова, 1976)
  • «Z vody» (З вады, 1977)
  • «Zakázaná láska» (Забароненае каханне, 1977)
  • «Básne» (зборнік вершаў, 1983)

Дзіцячая літаратура

  • «Kúzla pod stolom» (1959)
  • «Pozrime sa do prírody, kto osoží a kto škodí» (1960)
  • «Kde žijú vtáčky» (1961)
  • «Veľká cestovná horúčka pre malých cestovateľov» (1964)
  • «Do Tramtárie» (1970)
  • «Panpulóni» (выбранае, 1975)

Эсэ

  • «O literatuře a kultuře» (1979)
  • «Štyri knihy nepokoja» (1975)
  • «Inšpirácie» (1999)

Пераклады

Для дзяцей

  • Ян Чарэк: «Ráj domova» (1957)
  • Юліян Тувім: «Zázraky a divy» (1961)
  • Сяргей Баруздзін: «Prvé písmená» (1964)
Remove ads

Беларускія пераклады

Пятрусь Макаль быў перакладчыкам вершаў Валека на беларускую мову[3][4].

Прэміі і ўзнагароды

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі імя Клемента Готвальда (1966)
  • прэмія «За заслугі ў будаўніцтве» (1972)
  • памятны медаль да 30-годдзя вызвалення Чэхаславакіі Савецкай арміяй (1974)
  • Заслужаны артыст (1975)
  • Народны артыст (1977)
  • Ордэн працы[5] (1977)

Зноскі

  1. Miroslav Válek // Brockhaus Enzyklopädie
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q237227'></a>
  2. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q10855166'></a>
  3. Крылы: Вершы: Пер. са славац. / Прадм. П.Макаля. — Мн. : Мастац.літ., 1978. — 95 с
  4. Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads