Мірацічы
вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міра́цічы[2], у мясцовай гаворцы Міра́тычы[2] (трансліт.: Miracičy, руск.: Миратичи) — вёска ў Карэліцкім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Райцаўскага сельсавета.
Remove ads
Гісторыя
У XIX — пачатку XX стагоддзяў вёска і 5 аднайменных хутароў у Навагрудскім павеце Мінскай губерні.
У міжваенны час мястэчка ў гміне Райца Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства Польскай Рэспублікі[3]. Тым часам у вёсцы было 7 гаспадарак — Майсевічы, Булгакі, Пятроўскія, Тэраевічы, Барташэвічы і Абламовічы.
Падчас Другой сусветнай вайны, у 1944 годзе каля Міраціч партызаны абстрэльвалі немцаў пры адступленні, за што немцы спалілі вёску.
У 1940—1954 гадах цэнтр Міратыцкага сельсавета.
У 2006—2007 гадах у вёсцы быў пабудаваны новы праваслаўны храм у імя Святога Міхала Арханёла.[4]
Remove ads
Славутасці
- Старыя каталіцкія могілкі
- Званіца
- Сядзіба Тарлевічаў
- сядзіба-дача Бокунаў
- Школа, пабудаваная ў 1930-я гады
Страчаная спадчына


- Сядзіба Барташэвічаў
- Сядзіба Абламовiчаў
- Уніяцкая царква Святога Міхала Арханёла, пабудавана ў 1713 годзе, разабрана ў міжваенны час.
- Касцёл, пабудаваны на зямлі падараванай Карповічамі, не захаваўся. У 1930-я гады група сялянак збірала сродкі на яго аднаўленне. Дошкі на аднаўленне ахвяраваў фальварак Лысакоўшчына.
Remove ads
Вядомыя асобы
- Чэслаў Майсевіч — польскі палітолаг.
Крыніцы
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads