Міхайлава (Мсціслаўскі раён)

вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міха́йлава[1] (трансліт.: Michajlava, руск.: Михайлово) — вёска ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Ходасаўскага сельсавета.

Хуткія факты Краіна, Вобласць ...

Да 22 лютага 2012 года вёска ўваходзіла ў склад Забалацкага сельсавета[2].

Remove ads

Назва

Назва напэўна ад уласнага імя Міхаіл (Міхайла). Паводле падання, Міхаіл пабудаваў першы дом на месцы паселішча.

Гісторыя

У 1714 г. у Крычаўскім старостве Мсціслаўскага ваяводства, дзяржаўная ўласнасць. У 1727 г. хутар Міхайлаў у Беліцкай воласці Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1910 г. адкрыта царкоўнапрыходская школа.

Савецкая ўлада ўстаноўлена ў студзені 1918 г. У 1931 г. арганізаваны калгас «Перамога», які ў 1932 г. аб'ядноўваў 52 гаспадаркі, меў 431 га ворыва і кузню. У 1940 г. да вёскі далучаны хутар Калоша.

У Вялікую Айчынную вайну ад 15 ліпеня 1941 г. да 30 верасня 1943 г. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. У 1999 г. у складзе саўгаса «Забалацце».

Remove ads

Насельніцтва

  • 1727 год — 15 двароў, 107 жыхароў
  • 1909 год — 37 двароў, 179 жыхароў
  • 2012 год — 17 жыхароў
  • 2013 год — 18 жыхароў
  • 2014 год — 16 жыхароў
  • 2015 год — 13 жыхароў
  • 2016 год — 12 жыхароў

Крыніцы

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads