Забалацкі сельсавет (Мсціслаўскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Мсціслаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

За́балацкі сельсавет — былая адміністрацыйная адзінка ў складзе Мсціслаўскага раёна Магілёўскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 года вёска) Забалацце.

Хуткія факты Забалацкі сельсавет, Краіна ...
Remove ads

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Расненскага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Аршанскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расненскім раёне БССР, з 8 ліпеня 1931 года ў Мсціслаўскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 18 лістапада 1966 года ў склад сельсавета з Доўгавіцкага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Бескаўка, Васількова, Падказелле і Пятрыгі), з Ходасаўскага сельсавета — вёска Курслабуты[1]. 6 красавіка 1973 года скасавана вёска Курслабуды[2], у 1977 годзе — хутар Вільгусовічы[3], 29 мая 1984 года — вёска Падказелле[4]. 22 лютага 2012 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Ходасаўскага сельсавета[5].

Remove ads

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 462 чалавекі[6], з іх 97,8 % — беларусы, 1,5 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: Бескаўка, Васількова, Ваўкаўцы, Забалацце, Карпісонаўка, Лыкінка, Міхайлава, Прыбярэжжа, Пятрыгі, Ракітанка, Чорная Сасна, Юшкавічы.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 6 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  3. Рашэнні выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка і 22 лістапада 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 3 (1557).
  4. Рашэнне выканкома Магілёўскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 29 мая 1984 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1984, № 19 (1789).
Remove ads

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads