Міхайлаўскі сквер
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхайлаўскі сквер — сквер у цэнтральнай частцы Мінска.
Remove ads
Размяшчэнне
Сквер знаходзіцца паміж вуліцамі Ленінградскай, Свярдлова, Кірава і Міхайлаўскім завулкам.
Гісторыя
Сквер каля Віленскага кірмаша быў закладзены ў 1925 г. У 1934 г. перайменаваны ў Міхайлаўскі сквер.
У 1998 годзе адкрыты пасля рэканструкцыі (кіраўнік — арх. Барыс Юрцін). Лаўкі выкананы па індывідуальным праекце. Паводле ўспамінаў архітэктара, сквер стаў першым, дзе была выкарыстана тратуарная плітка. Шырыня пешаходных дарожак складае чатыры з паловай метра, лаўкі прыбраны ў кішэні, каб не заміналі пешаходам. Вялікія валуны былі спецыяльна выбраны і прывезены з кар’ера[1].
Закінутае бамбасховішча часоў Першай сусветнай вайны, размешчанае пад узгоркам з боку вуліцы Ленінградскай, меркавалася ператварыць у музей[1].
У скверы ў 1998 годзе на газоне была ўстаноўлена скульптурна «Незнаёмка», у 1999 — «Курыльшчык», у 2000 «Дзяўчынка з парасонам» (У. Жбанаў)[2].
Remove ads
Транспарт
Прыпынак «Міхайлаўскі сквер»: аўтобус: 5т, 192; тралейбус: 3, 20, 30
Прыпынак «Вуліца Кірава (Вакзал)»: аўтобус: 1, 3с, 5т, 35с, 43, 47, 52, 69, 79, 79д, 85с, 102, 175э, 192; тралейбус: 3, 20, 30
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads