Ленінградская вуліца (Мінск)

Мінск From Wikipedia, the free encyclopedia

Ленінградская вуліца (Мінск)map
Remove ads

Ленінградская вуліца — вуліца ў цэнтральнай частцы Мінска. Размешчана паблізу ад чыгуначнага вакзала. Названая ў гонар горада Леніграда.

Хуткія факты Ленінградская вуліца Мінск, Агульная інфармацыя ...
Thumb
Вуліца з боку Міхайлаўскага сквера

На вуліцы размешчаныя жылыя дамы, навучальныя корпусы БДУ, офісы, прадстаўніцтвы фірмаў, невялічкія крамы, праходзяць тралейбусныя лініі № 3, 5, 16, 20, 30.

Remove ads

Размяшчэнне

Пачынаецца ад перасячэння вуліц Карла Маркса (з’яўляецца яе працягам) і Свярдлова, ідзе паралельна праспекту Незалежнасці і злучаецца з вуліцай Бабруйскай. Працягласць — 400 метраў.

Гісторыя

З’явілася ў XIX стагоддзі, звязвала вакзал Лібава-Роменскай чыгункі і цэнтр горада. Да 1877 года называлася Лібава-Роменская, у 1877—1914 гадах — Пецярбургская, у 1914—1924 гадах — Петраградская[2].

На месцы сённяшняга гарадка БДУ знаходзілася дэпо конкі, Цэнтральная лінія якой праходзіла па вуліцы. Фактычна вуліца мела значэнне другаснага праезда да дэпо конкі. У доме Машчынскага (цяпер Ленінградская 6) знаходзілася губернская жандарская ўправа. У 1917 годзе Мінскі Савет працоўных і салдацкіх дэпутатаў, Паўночна-заходні абласны выканаўчы камітэт РСДРП(б), рэдакцыя газеты «Звязда». Тут працавалі Вільгельм Кнорын, Карл Ландэр, Міхаіл Фрунзэ, Аляксандр Мяснікоў. Пазней тут размясціўся 4-ы корпус медінстытута.

У 1928 годзе, калі быў знесены Маскоўскі вакзал, вуліца стала адным з важных пад’язных шляхоў да Прывакзальнай плошчы. Падчас Вялікай Айчыннай вайны вуліца моцна пацярпела, але пасля вайны адноўлена.

Remove ads

Забудова

Thumb
Корпус юрыдычнага факультэта БДУ

Мемарыяльныя дошкі

На доме № 14

Remove ads

Зноскі

  1. Шамрук, А. С. Архитектура Беларуси ХХ — начала ХХІ в.: эволюция стилей и художественных концепций. — Минск: Белорусская наука, 2007. — 335 с.: илл. ISBN 978-985-08-0868-4
  2. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Мемарыяльная дошка Прыляжаеву Мікалаю Аляксандравічу.  // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
  4. https://mosk.minsk.gov.by/be/sotsialnaya-sfera-rajona/kultura/memorialnye-obekty-rajona/11287-20220303-memorialnye-doski-znaki-pamyatniki Архівавана 5 красавіка 2023. Мемориальные доски (знаки), памятники, памятные места на территории Московского района г. Минска] {ref-ru}
Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads