Міхалаўцы
горад у Славакіі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Мі́халаўцы (саст. руск.: Михайловцы; славацк.: Michalovce, укр.: Михайлівці, ням.: Großmichel, венг.: Nagymihály) — невялікі горад на ўсходзе Славакіі на тэрыторыі Усходнеславацкай нізіны.
Remove ads
Гісторыя
Паводле легенды папярэднікам Міхалаўцаў было легендарнае мястэчка Свіржава на беразе аднайменнай ракі, дзе венгры забілі князя Лабарца. У IX ст. тэрыторыя Земплінскага края ўваходзіла ў склад Вялікай Маравіі, з гэтых часоў захаваліся рэшткі дараманскай ратонды. У XIII ст. тэрыторыя Земпліна ўваходзіла ў склад Каралеўства Венгрыя. Першыя згадкі пра Міхалаўцы датуюцца 1244 годам, дзе згадваецца пра паселішча Міхаль. У 1867 годзе Міхалаўцам быў нададзены статус горада, і ён стаў раённым цэнтрам.
Асаблівасцю Міхалаўцаў з’яўляецца факт, што чвэрць насельніцтва з’яўляюцца праваслаўнымі і ўніятамі.
Remove ads
Дэмаграфія
У 1910 годзе Міхалаўцы налічвалі 6120 жыхароў, з якіх венгры складалі 3792 чалавек, славакі — 1586 чалавек і немцы — 542 чалавекі.
Паводле перапісу 2001 года мястэчка налічвала 39 948 жыхароў. 94,57 % насельніцтва складалі славакі, цыгане (2,24 %), чэхі (0,73 %) і ўкраінцы (0,47 %)[4]. Рэлігійны склад насельніцтва быў наступным: рыма-каталіцтва (53,92 %), грэка-каталіцтва (19,65 %), без рэлігійнай прыналежнасці (9,73 %) і праваслаўе (5,19 %)[4].
Remove ads
Гарады-пабрацімы
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхалаўцы
Зноскі
- archINFORM — 1994. Праверана 6 жніўня 2018.
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
- Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr_obce=AREAS_SK] . Statistical Office of the Slovak Republic (31 сакавіка 2025). Праверана 31 сакавіка 2025.
- Municipal Statistics(недаступная спасылка). Statistical Office of the Slovak republic (31 студзеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 16 лістапада 2007. Праверана 13 лютага 2011.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads