Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі

скрыпач і кампазітар From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Ксаверы Зыгмунт Ельскі
Remove ads

Міхал Ксаверы Зыгмунт Карлавіч Ельскі (8 кастрычніка 1831, маёнтак Дудзічы, Ігуменскі павет12 студзеня 1904, маёнтак Русінавічы, Мінскі павет) — скрыпач , кампазітар , музычны пісьменнік.

Хуткія факты Міхал Ельскі, Нараджэнне ...
Remove ads

Біяграфія

Дзед М. Ельскага Станіслаў быў пяцігорскім палкоўнікам у часы С. А. Панятоўскага і быў ў шлюбе з Розай Прозар, дачкой віцебскага ваяводы. Яго бацька Караль, уладальнік маёнткаў Дудзічы і Замосце, быў скрыпачом-аматарам, атрымаў у свой час прафесійную падрыхтоўку ў вядомых музыкантаў Кіфелінга і Дашчынскага, напісаў некалькі твораў для скрыпкі, у тым ліку і «Паланэз 1837 года», ажаніўся са сваёй гувернанткай Людвікай Штайбух, ад гэтага шлюбу нарадзіліся Міхаіл — музыкант і кампазітар, уладальнік Дудзіч, Аляксандр — уладальнік Замосця, Юзаф — маладым памёр у Сібіры пад час службы ў расійскім войску, Станіслава (у шлюбе Грушвіцкая).

У 18451847 вучыўся ў гімназіі ў г. Лаздэне (Усходняя Прусія), дзе браў урокі ў скрыпача Эндома. У 1847 ён вярнуўся да бацькоў і пачаў вучыцца ў вопытнага скрыпача, выдатнага спевака, кампазітара і педагога Канстанціна Кжыжаноўскага[2]. Кжыжаноўскі пачаў запрашаць Міхала для сумесных выступленняў у канцэртах. Першы ж канцэрт прынёс поспех. Для ўдасканалення музычнага майстэрства бацька паслаў сына ў Вільню, дзе ён браў урокі ў вядомага скрыпача-віртуоза Вікенція Банькевіча. Заняткі музыкай М. Ельскі сумяшчаў з вучобай у Віленскім дваранскім інстытуце, які скончыў у 1849. У 1849 Міхал Ельскі пераехаў у Кіеў, дзе ў якасці вольнага слухача наведваў лекцыі па правазнаўству ў Кіеўскім універсітэце і адначасова працаваў юрыстам у судзе. Але праца не задавальняла яго, і ў хуткім часе М. Ельскі вырашыў заняцца прафесійнай кампазітарскай і выканаўчай дзейнасцю. Выступаў з канцэртамі ў Кіеве і Мінску, станавіўся ўсё больш вядомым. У 1852 у Кіеве ў выдавецтве Антона Кацыпінскага былі надрукаваны першыя творы М. Ельскага «Скрыпічныя мініяцюры». У 1860 М. Ельскі выехаў для ўдасканалення выканаўчага майстэрства і музычнай адукацыі за мяжу. Выступаў з канцэртамі ў Кракаве, Вроцлаве, Парыжы, у Франкфурце-на-Майне, Мюнхене, Берліне. Падчас знаходжання ў Парыжы браў урокі ў знакамітага бельгійскага віртуоза Анры В’ётана, а ў Мюнхене ўдасканальваўся пад кіраўніцтвам вядомага нямецкага кампазітара і дырыжора Франца Лахнера. Рэпертуар М. Ельскага складаўся ў той час з найбольш знакамітых твораў скрыпічнай музыкі Баха, Віёці, Паганіні, В'ётана, Эрнста, Ліпінскага, Берыа, Шпора, з уласных музычных твораў.

У 1862 М. Ельскі пасяліўся ў Дудзічах, адкуль часта выязджаў з канцэртамі ў Мінск і Вільню. У 1884 выступаў у Варшаўскім музычным таварыстве, потым зрабіў новае турнэ па Германіі. У 1902 вялікім канцэртам у Дудзічах адзначыў паўстагоддзя сваёй канцэртавай дзейнасці.

Першая жонка — Алена Козел, другі раз ажаніўся з Марыяй Барановіч, з якой меў дачку Соф'ю.

Remove ads

Творчасць

Актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці, дабрачынных канцэртах, быў адным са стваральнікаў у 1880 Мінскага музычна-літаратурнага таварыства. Сабраў і занатаваў дзесяткі народных мелодый. У рукапісе захавалася яго праца «Народныя танцы Мінскай губерні» (зберагаецца ў Варшаўскім універсітэце). Аўтар каля 100 музычных твораў, сярод іх — два скрыпічныя канцэрты, фантазіі на арыгінальныя тэмы, фантазіі на тэмы польскіх народных мелодый, Саната-фантазія, фантазія «Вясна», канцэртныя мазуркі, вялікая колькасць паланезаў, варыяцый, мініяцюр. Па сённяшні дзень фантазіі Ельскага на арыгінальныя тэмы крытыка называе бліскучымі.

Аўтар шэрагу артыкулаў і нарысаў для польскай газеты «Ruch muzyczny» («Музычны рух») пра кампазітараў і музыкантаў, пра розных іншых асоб і факты з айчыннай музычнай гісторыі. Сярод іх — артыкулы «Некалькі ўспамінаў з музычнага мінулага Літвы», «З нагоды скрыпічнай методыкі», «Параўнанне Паганіні з Ліпінскім і некалькі слоў аб скрыпічнай музыцы». У 1899 у Мінску выйшла яго праца «Вывучэнне музыкі» («Studya myzuczne»), у якой знайшлі адлюстраванне яго погляды на музыку як спецыфічны мастацкі жанр.

Remove ads

Зноскі

  1. Národní autority České republiky Праверана 8 студзеня 2023.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q13550863'></a>
  2. К. Кжыжаноўскі тады адзін з найбольш вядомых, аўтарытэтных мінскіх музыкантаў.

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads