Міхал Юзаф Сапега
(1670—1738) пісар польны літоўскі, ваявода падляшскі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Юзаф Сапега (1670 — 6 сакавіка 1738, Шалон-ан-Шампань) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Пісар польны літоўскі (1698—1730), ваявода падляшскі (з 1728).
Remove ads
Жыццяпіс
Вучыўся ў езуіцкіх калегіўме ў Варшаве. Выбіраўся паслом на соймы. Вялікі чашнік літоўскі ў 1687—1692, вялікі стражнік літоўскі ў 1692—1698, польны пісар у 1698—1730, ваявода падляшскі з 1728.
Генерал-маёр літоўскага войска (1710), генерал-лейтэнант кавалерыі (1714), генерал-лейтэнант саксонскага войска (1733). Удзельнічаў у кампаніях супраць туркаў у 1695, 1698. У Паўночнай вайне 1700—1721 у 1702—1709 падтрымліваў Карла XII і Станіслава Ляшчынскага, пасля Аўгуста II
На Люблінскім сойме 1703 пазбаўлены пасады польнага пісара, але ў 1709 амніставаны Аўгустам II і зноў стаў польным пісарам.
У 1725 атрымаў Мельніцкае староства, у 1727 — Ордэн Белага Арла.
Remove ads
Сям’я
Паходзіў з чарэйскай лініі магнацкага роду Сапегаў, сын Бенедыкта Паўла і Ізабелі Тарла. Меў брата Казіміра Юзафа.
Ажаніўся ў 1700 з Марыяй Тарэзай Веляпольскай. Меў сыноў:
- Бенедыкта Аўгуста (памёр у 1730), старосту мельніцкага ў 1730;
- Юзафа Фрыдэрыка (1717—1732), старосту мельніцкага, пунскага і стаклішскага з 1730.
Зноскі
- Michał Józef Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- Гісторыя Сапегаў : жыццяпісы, маёнткі, фундацыі — Мн.: Віктар Хурсік, 2017. — С. 66. — 586 с. — ISBN 978-985-7025-75-6
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads