Міхась Васілёк

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхась Васілёк
Remove ads

Міхась Васілёк, сапр. Міхаіл Восіпавіч Касцевіч (14 лістапада 1905, в. Баброўня, цяпер Гродзенскі раён — 3 верасня 1960; Псеўданімы: Язэп Гром) — беларускі паэт[1].

Хуткія факты Міхась Васілёк, Асабістыя звесткі ...
Thumb
Удзельнікі акруговага з’езду Таварыства беларускай школы ў Гродне. Другі злева ў першым радзе паэт Міхась Васілёк, у цэнтры другога рада Аляксандр Уласаў, справа ад яго Рыгор Шырма. 1928
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і лесніка, пляменнік Макара Касцевіча (Краўцова). Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1921 у расійскім Казлове (Мічурынску), дзе разам з бацькамі быў у бежанстве. У 1922 вярнуўся на радзіму.

Уступіў у Беларускую сялянска-рабочую грамаду. Арганізоўваў гурткі Таварыства беларускай школы. За ўдзел у рэвалюцыйным руху польскія ўлады неаднаразова арыштоўвалі і саджалі ў турму[1]. У 1939 быў мабілізаваны ў польскае войска, у час баёў трапіў у нямецкі палон[1]. У жніўні 1941 уцёк з палону, дабраўся да родных мясцін і ўключыўся ў падпольную барацьбу[1]. Кіраваў Скідальскім падпольным антыфашысцкім камітэтам, пад псеўданімам Язэп Гром выступаў у партызанскім друку.

Пасля вызвалення працаваў у скідальскай раённай газеце «Чырвоны сцяг» (1944—1946), пазней — у абласной газеце «Гродзенская праўда». Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1945).

Памёр у Гродне, пахаваны на праваслаўных гродзенскіх могілках.

Remove ads

Творчасць

У друку выступаў з 1926 года[1] у віленскіх выданнях.

Першы зборнік лірыкі «Шум баравы» выйшаў у Вільні ў 1929 годзе. У 1937 годзе адміністрацыйная ўлада наклала на яго канфіскацыю[2]. Рукапіс другога зборніка быў канфіскаваны дэфензівай і знішчаны (1934). У 1937 годзе ў Вільні выйшаў зборнік «З сялянскіх ніў».

У савецкі час выдадзены кнігі паэзіі «Выбраныя вершы» (1950), «Выбраныя творы» (1955), «Зоры над Нёманам» (1963), «Вершы» (1973).

Remove ads

Ушанаванне памяці

У Горадні імем паэта названа вуліца, на якой стаяў дом паэта.

Зноскі

  1. Василёк Михась // Биографический справочник. Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 103. — 737 с.
  2. Chryścijanskaja Dumka, № 5, 5.3.1937.

Літаратура

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads