Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі
археолаг From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Міхайлавіч Чарняўскі (7 сакавіка 1938, в. Круці, гміна Мядзел, Пастаўскі павет — 20 студзеня 2013[3], Мінск, Беларусь) — беларускі археолаг, пісьменнік. Кандыдат гістарычных навук (1971).
Remove ads
Біяграфія
Скончыў Мінскі педагагічны інстытут (1960). З 1962 года быў сярод удзельнікаў г.зв. «Акадэмічнага асяродку». З сярэдзіны 1960-х гадоў быў сябрам творчага аб’яднання мастакоў «На Паддашку». З 1966 года навуковы супрацоўнік Інстытута гісторыі АН Беларусі. Падчас разгрому «Акадэмічнага асяродку» спецслужбамі ў 1973—1974 гадах быў звольнены з АН БССР, працаваў рознарабочым. Пазней зноў працаваў у Інстытуце гісторыі АН, але да Перабудовы быў невыязным. У 1990—2001 гадах — загадчык аддзела археалогіі каменнага і бронзавага вякоў. Выкладаў у БДУ.
Remove ads
Дзейнасць
Кірункі навуковай дзейнасці: матэрыяльная і духоўная культура плямён каменнага і бронзавага вякоў на тэрыторыі паўночна-заходняй Беларусі, першабытнае мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Праводзіў раскопкі помнікаў фінальнага палеаліту, мезаліту і неаліту ў басейнах Нёмана і Віліі, першабытных стаянак Крывінскага тарфяніку на Віцебшчыне. Вывучаў крэменездабыўныя шахты каля г.п. Краснасельскі і в. Карпаўцы Ваўкавыскага раёна, шэраг помнікаў бронзавага веку Панямоння. Вылучыў нёманскую культуру, крывінскі варыянт нарвенскай культуры. Даследаваў сярэдневяковы г. Мядзел (1982), замак у Лоску Валожынскага раёна (1987, разам з З. С. Пазняком).
Аўтар навуковых, навукова-папулярных і празаічных твораў. Адзін з аўтараў «Нарысаў па археалогіі Беларусі» (ч. 1, 1970), кнігі «Беларуская археалогія: Дасягненні археолагаў за гады Савецкай улады» (1987), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1, 1987), «Археалогіі Беларусі» (т. 1, 1997), «Гісторыі Беларусі» (т. 1, 2000). Падрыхтаваў да публікацыі ўспаміны Ларысы Геніюш «Споведзь» (Маладосць. 1990. № 1-6). У 2000-я гады выдаў шэраг кніжак, у т.л. «Як пошуг маланкі» — пра Расціслава Лапіцкага, «Дзесяць бітваў» — пра найбольш значныя для беларускай гісторыі бітвы.
Вывучаў гісторыю Павілля і Нарачанскага краю[4].
- Экспанаты з археалагічных раскопак Міхаіла Чарняўскага ў 1982 годзе, Мінскі абласны краязнаўчы музей
- Ільянскі шклозавод «Залессе»
- Мухалоўка
Remove ads
Сям’я
Меў брата Мяфодзія (1930—2000), чый сын Ігар (нар. 1955) таксама стаў археолагам[6].
У шлюбе са Святланай Піменавай (нар. 1946), урачом-педыятрам 10-й дзіцячай гарадской клінічнай паліклінікі г. Мінска, пакінуў сына Максіма (нар. 1976), таксама археолага, і дачку Алесю (нар. 1969), мастацтвазнаўцу і арт-крытыка, якая ў шлюбе з археолагам Вадзімам Беляўцом (нар. 1970) нарадзіла сына Яна-Севярына (1999) і дачку Марту-Марыю (2002)[6].
Творы
На беларускай мове
- Галоўск / М. М. Чарняўскі // Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі; рэдкалегія: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.]. Т. 1: А — К. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. — 492, [1] c. — С. 212—213. — ISBN 978-985-11-0354-2.
- Гісторыя Беларусі у ілюстрацыях // Маладосць. — 1993. — № 1. — С. 241—248; № 2. — С. 246—252; № 3. — С. 248—255; № 4. — С. 238—255; № 5. — С. 249—255; № 6. — С. 249—255; № 7. — С. 244—252; № 8. — С. 248—255; № 9. — С. 247—253; № 10. — С. 246—255; № 11. — С. 248—255; № 12. — С. 242—246.
- Чарняўскі М. М. Ілюстраваная гісторыя старадауняй Беларусі, — Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2003. — 144 с., іл.
- Да гісторыі выяўлення і даследавання тарфяніковай стаянкі Крывіна 1 (1934—1963) / Міхал Чарняўскі // Гістарычна-археалагічны зборнік. — 2006. — № 21. — С. 16 — 24.
- Разведчык першай сусветнай // Нарачанская зара [Мядзельскі раён]. — 1993. — № . — 22 верасня. — С.
На рускай мове
- Исследования Неманско-Двинского отряда / М. М. Чернявский // Археологические открытия 1978 года. — М.: Наука, 1979. — С. 447.
- Исследование неолитических поселений Кривинского торфяника / М. М. Чернявский // Древности Белоруссии: Доклады к конференции по археологии Белоруссии: март 1969 / АН БССР, Сектор археологии Института истории, Белорусское общество охраны памятников истории и культуры; Под ред. В. Д. Будько, П. Ф. Лысенко, Л. Д. Поболь, М. М. Чернявского. — Мн., 1969. — С. 71 — 88.
- Работы Красносельского отряда // Археологические открытия 1985 года / Институт археологии Академии наук СССР; [От. ред. В. П. Шилов]. — М.: Наука, 1987. — 653, [1] с.: ил. — С. 472—473.
Remove ads
Памяць
На тэлеканале «Белсат» у 2014 годзе рэжысёрам Валерам Мазынскім зняты кароткаметражны дакументальны фільм «…і выберу Радзіму».[7][8]. У фільме прымалі ўдзел Іван Дзюба , Эдвард Зайкоўскі, Алена Калечыц, Алесь Каўрус, Мікола Крывальцэвіч, Мікола Купава, Сяргей Ліневіч, Арсень Ліс, Валеры Мазынскі, Алесь Марачкін, Зянон Пазняк, Зміцер Санько, Анатоль Сідарэвіч, Сяргей Тарасаў, Святлана Чарняўская, Максім Чарняўскі, Ігар Чарняўскі, Васіль Шаранговіч.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads