Ільянская шкляная мануфактура
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ільянская шкляная мануфактура — адна з першых мануфактур на тэрыторыі Беларусі. Існавала ў 1769—1815 гадах у мястэчку Ілья Менскага павета (зараз Вілейскі раён) як Ільянская вотчынная шкляная мануфактура графа Я. М. Салагуба. Яна прызначалася для «набыцця даходу продажам шкляных вырабаў». Завод выпускаў бутэлькі, штофы, графіны, чаркі, шклянкі, аконнае шкло. Пасля ўваходжання ў склад Расійскай імперыі, якое адбылося пасля падзелаў Рэчы Паспалітай, завод быў некалькі ўдасканалены: павялічылася колькасць майстроў, шліфавальшчыкаў.

У 1815 годзе, пасля высечкі навакольных лясоў, завод перавялі ў багаты на лясы засценак Стражыслаў. На мануфактуры мелася 3 печы, працавалі 26 прыгонных, якія вырабілі шмат посуду і 2015 лістоў аконнага шкла. У 1855 годзе мануфактура была пераведзена ў суседнюю вёску Залессе. Акрамя вытворчасці шкла, на заводзе працаваў ганчарны цэх.
- Экспанаты ў краязнаўчым музеі з археалагічных раскопак Міхаіла Чарняўскага, 1982 год
- Ільянскі шклозавод «Залессе»
- Мухалоўка
- Рэканструкцыя штофа
Remove ads
Літаратура
- Яніцкая, М. М. Беларускае мастацкае шкло (XVI—XVIII стст.) / М. М. Яніцкая; Акадэмія навук Беларускай ССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мн.: Навука і тэхніка, 1977.
- Яніцкая, М. М. Беларускае мастацкае шкло, XIX — пачатак XX ст. / М. М. Яніцкая. — Мн.: Навука і тэхніка, 1984.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads