Міхась Шэка

беларускі грамадскі дзеяч From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхась Шэка (1 студзеня 19268 лістапада 1991; Джыланг, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, маёр БКА.

Хуткія факты Міхась Шэка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфічныя звесткі

Меў тэхнічную асвету і прафесію інжынера. Быў лейтэнантам, пазней маёрам БКА. У час Другой сусветнай вайны апынуўся ў Германіі.

Па сканчэнні вайны выкладаў англійскую мову ў беларускай гімназіі ў Ватэнштэце. У 1950 годзе пераехаў у Аўстралію. Першыя гады жыў у Мельбурне, актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці беларусаў Аўстраліі. Сябра аддзела Беларускага аб’яднання ў Вікторыі, удзельнік рэдакцыйнай калегіі часопіса «Новае Жыцьцё». У 1958 годзе пераехаў з сям’ёй у Джыланг (за 100 км ад Мельбурна). Аднак, дарма што дыстанцыя, ён падтрымліваў кантакты з беларускімі арганізацыямі. Сябра беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі, удзельнік Кааператыва беларускага дому.

У 1980-х гадах сыйшоў на пенсію і зноў стаў актыўным удзельнікам беларускіх дзеяў. У 1983—1985 гадах — старшыня выканаўчага камітэта Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Ініцыятар выдання бюлетэня ФРБАА. У 1989 годзе пераклаў і выдаў «Катэхізіс праваслаўнай царквы». Пахаваны ў Джылангу на тамтэйшых могілках.

Remove ads

Спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads