Міхаіл Іванавіч Барысенка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Іванавіч Барысенка (25 ліпеня 1917, в. Глыбоцкае, Гомельскі раён, Гомельская вобласць — 2 студзеня 1984, г. Масква) — савецкі спецыяліст у галіне распрацоўкі сістэм кіравання для ракетна-касмічнай прамысловасці. Доктар тэхнічных навук (1978), прафесар (1965). Член-карэспандэнт АН СССР (1981).

Хуткія факты Міхаіл Іванавіч Барысенка, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут (радыётэхнічны факультэт, 1941), Маскоўскае вышэйшае каманднае агульнавайскавое вучылішча імя Вярхоўнага Савета РСФСР (1942).

Месца працы, пасада: НДІ № 885 Міністэрства прамысловасці сродкаў сувязі СССР (з 1945, начальнік аддзела), НДІ прыборабудавання (з 1963, начальнік аддзялення, галоўны канструктар), Маскоўскі навукова-даследчы радыётэхнічны інстытут (1974—1984, з 1976 — дырэктар).

Навуковыя інтарэсы: сістэмы кіравання ракет-носьбітаў, міжпланетных касмічных апаратаў, штучных спадарожнікаў Зямлі.

Remove ads

Узнагароды

Званне «Герой Сацыялістычнай Працы» (1957), Ленінская прэмія (1960), Дзяржаўная прэмія СССР (1978), ордэны Працоўнага Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны 2-й ступені і інш.

Зноскі

    Літаратура

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads