Міхаіл Іванавіч Семянцоў

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Іванавіч Семянцо́ў (26 верасня 191712 лютага 1945) — ваенны лётчык, гвардыі старшы лейтэнант, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943).

Хуткія факты Міхаіл Іванавіч Семянцоў, Дата нараджэння ...

Нарадзіўся ў Нікольскай слабодцы (зараз у межах Кіева). праз некалькі гадоў сям'я пераехала ў пасёлак Ільіч (каля Гомеля). Тут М. І. Семянцоў скончыў васьмігодку, школу ФЗВ. Працаваў слесарам на прадзільнай фабрыцы і на чыгунцы ў Гомелі. Адначасова вучыўся ў аэраклубе.
У Чырвонай Арміі з 1938 года. У 1940 г. скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў, праходзіў службу на Далёкім Усходзе. Падчас Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1941 г. на фронце. Удзельнік баёў у Данбасе, на Каўказе, Курскай дузе, Украіне, Польшчы, Германіі.

Намеснік камандзіра эскадрыллі 41-га гвардзейскага знішчальнага авіяцыйнага палка (8-я знішчальная авіяцыйная дывізія, 5-ы знішчальны авіяцыйны корпус, 2-я паветраная армія) гвардыі старшы лейтэнант М. І. Семянцоў да ліпеня 1943 г. зрабіў 270 баявых вылетаў, прымаў удзел у 69 паветраных баях, збіў 12 асабіста і ў групе 9 самалётаў праціўніка. Двойчы тараніў варожыя самалёты. Усяго збіў асабіста 18 і ў групе 12 самалётаў.

Загінуў 12 лютага 1945 г.у баі ў раёне аэрадрома Нейсэ.

Remove ads

Узнагароды

Памяць

  • М. І. Семянцоў навечна залічаны ў спіс часткі.
  • На будынку ДТСААФ у Гомелі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads