Міхаіл Аляксандравіч Казакевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Казакевіч (нар. 19 мая 2002, Жабінка) — беларускі футбаліст, брамнік брэсцкага «Дынама» і моладзевай зборнай Беларусі.

Хуткія факты Міхаіл Казакевіч, Поўнае імя ...
Remove ads

Клубная кар’ера

Доўгі час займаўся ў сталічным РДВАР, а летам 2019 года далучыўся да акадэміі брэсцкага «Дынама», у 2020 годзе пачаў падцягвацца да дубля. У пачатку 2021 года, калі брэсцкі клуб пакінула большасць складу, стаў трэніравацца з асноўнай камандай і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клубам[2]. У 2021 годзе быў рэзервовым брамнікам і не з’яўляўся на полі ў асноўнай камандзе, гуляў за дубль.

2 красавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы другі тайм матча з «Іслаччу» (2:2). Далей чаргаваўся ў складзе з Радзівонам Сямукам, а з лета, калі Сямук пакінуў клуб, застаўся асноўным брамнікам каманды. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да канца сезона 2023[3]. У снежні 2023 года падпісаў новае двухгадовае пагадненне з «Дынама»[4].

Remove ads

Міжнародная кар’ера

У кастрычніку 2018 года гуляў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Еўропы.

27 верасня 2022 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілін у таварыскім матчы супраць Казахстана (1:1).

Статыстыка выступленняў

Больш інфармацыі Сезон, Дывізіён ...

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads