Міхаіл Анатолевіч Кадыраў
беларускі вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Анатолевіч Кадыраў (Міхаіл Анатольевіч Кадыраў[2]) (нар. 28 студзеня 1951[1], Ельск, Палеская вобласць[1]) — беларускі вучоны ў галіне селекцыі і насенняводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1991), замежны член Нацыянальнай акадэміі аграрных навук Украіны (2002). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання.[3][4]
Remove ads
Біяграфія
Пачаў сваю працоўную дзейнасць у 1976 годзе малодшым, навуковым, старшым навуковым супрацоўнікам, загадчыкам лабараторыі ячменю, затым у 1995 годзе быў прызначаны намеснікам дырэктара па навуковай рабоце, дырэктарам БелНДІ земляробства і кармоў/Інстытута земляробства і селекцыі НАН Беларусі (1999—2006). З 2006 года — першы намеснік генеральнага дырэктара РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве». Па стане на 2011 — прафесар кафедры асноў агранаміі аграмеханічнага факультэта БДАТУ.[5]
Remove ads
Навуковая дзейнасць
У 1982 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму: «Селекцыйныя аспекты формаўтварэння пры гібрыдызацыі гатункаў ячменю заходнееўрапейскага экатыпу», у 1991 годзе — доктарскую: «Прынцыпы і метады аптымізацыі селекцыйнага працэсу самаапыляльных культур».
Асноўнымі напрамкамі навуковай дзейнасці з’яўляюцца метады селекцыі раслін, стварэнне новых гатункаў сельскагаспадарчых культур, распрацоўка насенных і гатункавых тэхналогій, удасканаленне сістэм земляробства. Унікальная схема паскоранага працэсу селекцыі самаапыляльных сельскагаспадарчых культур, абгрунтаваная ў яго доктарскай дысертацыі, стала асновай для стварэння сістэмы дапаўняльных гатункаў ячменю ў рэспубліцы. З мэтай аптымізацыі селекцыйнага працэсу абгрунтаваў і ўпершыню ўкараніў прынцыпы цэласнасці селекцыйнага працэсу як аб’екта даследавання і аптымізацыі, аднаўлення цыклаў селекцыйнага працэсу як асновы для стварэння сістэмы кіравання, дастатковай інфарматыўнасці селекцыйнага працэсу, назапашвання «невялікіх пераваг большасцю элементаў сістэмы», на якіх грунтуецца сістэма кіравання селекцыйным працэсам і неабходныя інфармацыйныя тэхналогіі. На падставе аналізу вынікаў даследавання ўстаноўлена вызначальная роля падбору пар скрыжавання (асобных унікальных бацькоўскіх кампанентаў) у аптымізацыі селекцыйнага працэсу. Абгрунтаваў і фармалізаваў паняцце «селекцыя каштоўнасці кампанента скрыжавання», метад яго вызначэння ў працэсе селекцыі і метад колькаснай ацэнкі.
Практычнымі вынікамі навуковай дзейнасці вучонага стала стварэнне гатункаў яравога ячменю, якія займаюць 62 % пасяўных плошчаў у Беларусі (больш за 500 тыс. га), а таксама раянаваныя ў Расіі, Украіне, краінах Балтыі і Кыргызстане. Распрацавана і ўжыта адаптыўная рэсурсазберагальная тэхналогія вырошчвання ячменю з выкарыстаннем найноўшых відаў угнаенняў, ахоўных сродкаў і рэгулятараў росту. Пад кіраўніцтвам М. А. Кадырава распрацавана і зацверджана праграма па насенняводстве шматгадовых траў і кукурузы ў рэспубліцы. Пры яго непасрэдным удзеле быў распрацаваны і рэалізаваны шэраг значных селекцыйных і насенняводчых праграм, у тым ліку Дзяржаўная праграма развіцця селекцыі і насенняводства збожжавых, зернебабовых, кармавых і прамысловых культур на 2008—2012 гады, стварэнне і ўкараненне ў вытворчасць новых сартоў збожжавых, кармавых і прамысловых культур (больш за 70 новых сартоў на працягу 2001—2008 гадоў).
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, 20 аўтарскіх пасведчанняў і 15 патэнтаў на гатункі. Пад яго кіраўніцтвам падрыхтавана і абаронена 5 кандыдатаў навук.
Remove ads
Асноўныя працы
- О земледелии, селекции и рациональном хозяйствовании. — Минск : Несси, 2001. — 159 с.
- Стратегия экономически целесообразной адаптивной интенсификации системы земледелия Беларуси. — Минск : В. И. З. А. ГРУПП, 2004. — 63 с.
- Инструкция по апробации сортовых посевов сельскохозяйственных культур. — Минск : ИВЦ Минфина, 2004. — 153 с. (в соавт.)
- Селекционный процесс как объект оптимизационных исследований: идеи, реализация, приоритеты. — Минск : Беларуская навука, 2012. — 217 с.
- Эффективное растениеводство как следствие оптимальной среды хозяйствования. — Минск : Наша Идея, 2012. — 283 с.
- Христианство и наука : вечные проблемы и новые надежды. — Минск : Белорусская Православная Церковь (Белорусский Экзархат Московского Патриархата), 2012. — 129 с.
Узнагароды
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь (1994)
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2006)
- Медаль «За працоўныя заслугі» (2006)
- Ганаровы грамадзянін Ельскага раёна (2009)[6]
Літаратура
- Кадыраў Міхаіл Анатолевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 407. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Національна академія аграрних наук України. Персональний склад (академіки, члени-кореспонденти, почесні та іноземні члени). 1990—2021: біогр. довід. / Уклад.: В. А. Вергунов, Л. М. Татарчук, С. В. Нижник, Х. М. Дмитрієва, Л. І. Лямець; відп. за вип. В. А. Вергунов; вступ. слово Я. М. Гадзала. 3-тє вид., перероб. та доп. — Київ : Аграрна наука, 2021. — 1008 с. — С. 879—880.
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads