Міхаіл Васілевіч Радзіеўскі
вучоны From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Васілевіч Радзіе́ўскі[1] (нар. 25 чэрвеня 1936) — вучоны-эканаміст, доктар эканамічных навук (1990), прафесар (2000).
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Гярбелевічы (зараз у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі). У 1957 годзе скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут. Абараніў кандыдацкую дысертацыю ў 1964 годзе[2]. У 1964—1966 гадах працаваў старшым навуковым супрацоўнікам у Цэнтральным навукова-даследчым і праектна-тэхналагічным інстытуце тэхнікі кіравання. У 1966—1981 гадах у Беларускім дзяржаўным інстытуце народнай гаспадаркі, дацэнт кафедры «Арганізацыя і планаванне прамысловых прадпрыемстваў»[2]. У 1981—1990 гадах старшы навуковы супрацоўнік сектара эканомікі машынабудавання Навукова-даследчага эканамічнага інстытута Міністэрства эканомікі БССР, у 1990—1994 гадах — загадчык сектара[2]. З 1994 года М. В. Радзіеўскі ў Беларускім нацыянальным тэхнічным універсітэце, прафесар кафедры эканомікі і кіравання навуковымі даследаваннямі, праектаваннем і вытворчасцю[2].
Правадзейны член Міжнароднай акадэміі тэорыі і практыкі арганізацыі вытворчасці з 1998 года, эксперт і вучоны сакратар экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь па эканоміцы з 1995 года[2].
Remove ads
Навуковая дзейнасць
Асноўныя навуковыя працы па планаванні і бізнес-планаванні на прамысловых прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытворчасцю, развіццю інавацыйных тэхналогій, маркетынгу ў сістэме кіравання прадпрыемствамі. Аўтар больш за 75 артыкулаў і тэзісаў дакладаў, 3 манаграфій і 11 вучэбных дапаможнікаў[2]. Кіраваў падрыхтоўкай 2 кандыдацкіх дысертацый[2].
Сярод апублікаванага:
- Планирование и учёт незавершенного производства. — Мн., 1971;
- Планирование на промышленном предприятии в условиях АСУ. — Мн., 1974;
- Оперативное управление промышленным производством. — Мн., 1985;
- Развитие арендного подряда на машиностроительных предприятиях. — Мн., 1990 (разам з С. М. Танковіч)
- Организация производства: инновационная стратегия устойчивого развития предприятия. — Мн.: Управленец, 2006.
Remove ads
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads