Міхаіл Васільевіч Аляксееў
рускі военачальнік From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаі́л Васі́льевіч Аляксе́еў (руск.: Михаил Васильевич Алексеев; 3 (15) лістапада 1853 года, горад Вязьма, Расійская імперыя — 25 верасня (8 кастрычніка) 1918 года, Екацерынадар) — рускі военачальнік. Удзельнік руска-турэцкай (1877—1878 гадоў) і руска-японскай (1904—1905 гадоў) войнаў, у гады Першай сусветнай вайны — начальнік штаба войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, галоўнакамандуючы арміямі Паўночна-Заходняга фронту, начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага (з жніўня 1915 года). Генеральнага штаба генерал ад інфантэрыі (24 верасня 1914 года), генерал-ад'ютант (10 красавіка 1916 года).
Падчас Лютаўскай рэвалюцыі (1917) выступіў за адрачэнне Мікалая II ад пасады і сваімі дзеяннямі спрыяў прыняццю імператарам гэтага рашэння.
Актыўны ўдзельнік Белага руху ў гады Грамадзянскай вайны ў Расіі, адзін са стваральнікаў і Вярхоўны кіраўнік Добраахвотніцкай арміі.
Remove ads
Зноскі
- Deutsche Nationalbibliothek Record #121202860 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 14 жніўня 2015.
Спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads