Міхал Юзафавіч Галынскі
(XVIII ст.) маршалак шляхты Магілёўскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхал Юзафавіч Галынскі, або Міхаіл Восіпавіч Галынскі (руск.: Михаил Осипович Голынский, польск.: Michał Hołyński) — дзяржаўны дзеяч.
Remove ads
Біяграфія
Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Яна (1746—1817).
Магілёўскі намесніцкі маршалак дваранства ў 1789—1795 гадах. У 1796 г. Магілёўскае і Віцебскае намесніцтвы былі аб’яднаны ў адну Беларускую губерню, а губернскі маршалак стаў прызначацца: у 1796—1797 гг. ім быў граф Дзмітрый Зубаў , брат вядомага Платона Зубава , а пасля выконвалі абавязкі Ян-Непамуцэн Цеханавецкі, Міхал Юзафавіч Галынскі і Антон Косаў.
У 1810 годзе валодаў маёнткамі ў Чэрыкаўскім (366 дзесяцін, 43 двары, 1 615 прыгонных душ), Чавускім (280 дзесяцін, 7 двароў, 30 прыгонных душ) і Клімавіцкіх (15 000 дзесяцін, 658 двароў, 2 796 прыгонных душ) паветах[2].
Remove ads
Сям’я
З першай жонкай Тэкляй з Нагурскіх, дачкой Якуба Нагурскага, меў дачку Кацярыну, якая ўзяла шлюб з Булгарыным.
З другой жонкай Тэрэзай з Цеханавецкіх меў дачку Клацільду, якая ўзяла шлюб з Янам Ігнатавічам Цеханавецкім, абраным клімавіцкім павятовым маршалкам (1817—1820).
Зноскі
- Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. Rachuba — Warszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
- Имения и заводы Голынских в Могилёвской губернии Архівавана 21 лютага 2020.
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads