Міхал Юзафавіч Галынскі

(XVIII ст.) маршалак шляхты Магілёўскай губерні From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхал Юзафавіч Галынскі
Remove ads

Міхал Юзафавіч Галынскі, або Міхаіл Восіпавіч Галынскі (руск.: Михаил Осипович Голынский, польск.: Michał Hołyński) — дзяржаўны дзеяч.

Хуткія факты Міхал Юзафавіч Галынскі, маршалак дваранства Магілёўскай губерні ...
Remove ads

Біяграфія

Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх. Нарадзіўся ў сям’і мсціслаўскага войта Юзафа Галынскага і Петранэлы з Жукоўскіх. Меў брата Яна (1746—1817).

Магілёўскі намесніцкі маршалак дваранства ў 1789—1795 гадах. У 1796 г. Магілёўскае і Віцебскае намесніцтвы былі аб’яднаны ў адну Беларускую губерню, а губернскі маршалак стаў прызначацца: у 1796—1797 гг. ім быў граф Дзмітрый Зубаў[ru], брат вядомага Платона Зубава[ru], а пасля выконвалі абавязкі Ян-Непамуцэн Цеханавецкі, Міхал Юзафавіч Галынскі і Антон Косаў.

У 1810 годзе валодаў маёнткамі ў Чэрыкаўскім (366 дзесяцін, 43 двары, 1 615 прыгонных душ), Чавускім (280 дзесяцін, 7 двароў, 30 прыгонных душ) і Клімавіцкіх (15 000 дзесяцін, 658 двароў, 2 796 прыгонных душ) паветах[2].

Remove ads

Сям’я

З першай жонкай Тэкляй з Нагурскіх, дачкой Якуба Нагурскага, меў дачку Кацярыну, якая ўзяла шлюб з Булгарыным.

З другой жонкай Тэрэзай з Цеханавецкіх меў дачку Клацільду, якая ўзяла шлюб з Янам Ігнатавічам Цеханавецкім, абраным клімавіцкім павятовым маршалкам (1817—1820).

Зноскі

  1. Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. RachubaWarszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q9379197'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q11686050'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q22114975'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q130211270'></a>

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads