Чэрыкаўскі павет
павет Магілёўскай губерні Расійскай імперыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чэрыкаўскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на Беларусі ў 1773—1924 гадах. Цэнтр — г. Чэрыкаў.
Remove ads
Часы Расійскай імперыі
Утвораны 13 жніўня 1773 года ў складзе Мсціслаўскай правінцыі. З 3 красавіка 1777 года — у Магілёўскай, з 3 студзеня 1797 года — у Беларускай губернях. У 1796 годзе частка Чэрыкаўскага павета на поўдні перададзена ў Рагачоўскі павет, на усходзе да Чэрыкаўскага павета далучаны амаль увесь скасаваны Клімавіцкі павет. З 10 сакавіка 1802 года — у Магілёўскай губерні з аднаўленнем межаў 1777 года. Меліся 4 мястэчкі: Краснаполле (Маластоўка), Крычаў, Маляцічы, Студзянец.
Remove ads
Плошча і насельніцтва
Плошча — 4084 кв. вярсты. Насельніцтва — каля 150,3 тыс. чалавек (1897 г.), з іх 135,3 тысяч праваслаўных, 1,7 тысяч каталікоў, 13 тысяч іудзеяў.
Адміністрацыйны падзел (1861 г.)
З 1861 года падзяляўся на 16 валасцей:
- Беліцкую;
- Брацькавіцкую;
- Доўгавіцкую;
- Доўжанскую;
- Дубраўскую;
- Камаровіцкую;
- Краснапольскую;
- Крычаўскую;
- Лабанаўскую;
- Маляціцкую;
- Мхініцкую;
- Наваельнінскую;
- Палужскую;
- Саматэвіцкую;
- Старынскую;
- Студзянецкую.
Ураднікі павета
Савецкі час
З 26 красавіка 1919 года Чэрыкаўскі павет у складзе Гомельскай губерні РСФСР, 14 лютага 1923 года да яго далучана Прапойская воласць скасаванага Быхаўскага павета. У жніўні 1919 года ў Маляціцкай воласці выбухнула антысавецкае паўстанне, у якім удзельнічала каля 300 чалавек[3]
У выніку ўзбуйнення (1923 год) засталося 8 валасцей:
- Брацькавіцкая;
- Краснапольская;
- Крычаўская;
- Маляціцкая;
- Наваельнінская;
- Прапойская;
- Саматэвіцкая;
- Чэрыкаўская.
3 сакавіка 1924 года Чэрыкаўскі павет перададзены БССР, 2 чэрвеня 1924 года аб’яднаны з Клімавіцкім паветам пад назвай Калінінская акруга.
Remove ads
Зноскі
- Чериковский уезд // Энциклопедический словарь Гранат — 7 — Александр Наумович Гранат, 1929. — Т. 45.
- Дзяржаўны архіў грамадскіх аб’яднанняў Гомельскай вобласці. — Ф. 1. — Воп. 1. — Спр. 20. — Л. 130.
Remove ads
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads