Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын (руск.: Михаи́л Константи́нович Анику́шин; 19 верасня [2 кастрычніка] 1917, Масква — 18 сакавіка 1997, Санкт-Пецярбург — савецкі, расійскі скульптар-манументаліст, педагог, грамадскі дзеяч. Народны мастак СССР (1963). Герой Сацыялістычнай Працы (1977).

Хуткія факты Міхаіл Канстанцінавіч Анікушын, Род дзейнасці ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і рабочага. Бацька Канстанцін Анікушын, паркетчык, працаваў над паркетамі гасцініцы Масква. У 1931 годзе пачаў займацца ў Маскоўскай студыі лепкі і малявання пад кіраўніцтвам Г. А. Казлова.

У 1935—1936 гадах вучыўся ў падрыхтоўчых класах пры Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры ў В. С. Багатырова, у 1936—1937 — у Ленінградскай сярэдняй мастацкай школе ў Г. А. Шульца, у 1937—1941 і 1945—1947 — у Ленінградскім інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна.

З самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны пайшоў у апалчэнне. З лістапада 1941 года ваяваў у шэрагах РСЧА.

У 1948—1951 гадах і з 1958 года да самай смерці выкладаў у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна, узначальваў персанальную творчую майстэрню. Прафесар (1960).

Адна з найбольш вядомых работ скульптара — помнік Пушкіну, усталяваны ў 1957 годзе ў Ленінградзе, Ленінскай прэмія (1958).

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

  1. Аникушин Михаил Константинович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
    <a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q5061737'></a><a href='https://wikidata.org/wiki/Track:Q17378135'></a>
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads