Міхаіл Мікалаевіч Луцэнка

From Wikipedia, the free encyclopedia

Міхаіл Мікалаевіч Луцэнка
Remove ads

Міхаі́л Мікала́евіч Луцэ́нка (1909, Казалінск, Казалінскі павет, Сырдар'інская вобласць, Расійская імперыя — снежань 1994, Масква, Расійская Федэрацыя) — савецкі дзяржаўны і партыйны дзеяч.

Хуткія факты Міхаіл Мікалаевіч Луцэнка, Міністр сельскай гаспадаркі БССР ...
Remove ads

Біяграфія

У 1929—1932 гадах вучыўся ў Алма-Ацінскім зааветэрынарным інстытуце. Пасля заканчэння інстытута быў пакінуты на кафедры. Працаваў дацэнтам, затым да 1934 года — намеснікам дырэктара Алма-Ацінскага зааветэрынарнага інстытута (АЗВІ , цяпер Казахскі нацыянальны аграрны універсітэт).

З 1934 па 1941 год працаваў старшым навуковым супрацоўнікам, намеснікам дырэктара Навукова-даследчага інстытута эканомікі сельскай гаспадаркі Казахскай ССР. З 1941 па 1943 год — начальнік Упраўлення жывёлагадоўлі Народнага камісарыята земляробства Казахскай ССР, затым да 1945 года — намеснік загадчыка Аддзела жывёлагадоўлі ЦК КП(б) Казахстана.

У 1945 годзе быў прызначаны першым сакратаром Акмалінскага абласнога камітэта КП(б) Казахстана. На гэтай пасадзе працаваў да лютага 1950 года.

У 1950 годзе быў пераведзены ў Маскву намеснікам міністра сельскай гаспадаркі СССР, начальнікам Галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

З 9 ліпеня 1957 года па 6 снежня 1961 года М. М. Луцэнка — міністр сельскай гаспадаркі Беларускай ССР.

Затым з 1964 года і да выхада на пенсію ў 1977 годзе быў начальнікам Галоўнага ўпраўлення жывёлагадоўлі Міністэрства сельскай гаспадаркі СССР.

Памёр у Маскве ў 1994 годзе.

Remove ads

Узнагароды

Зноскі

    Літаратура

    Спасылкі

    Loading related searches...

    Wikiwand - on

    Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

    Remove ads