Міхаіл Міхайлавіч Гармоза
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Міхаіл Міхайлавіч Гармоза (19 жніўня 1917, в. Чапля, Дзяржынскі раён, Мінская вобласць — 24 чэрвеня 1985) — гвардыі капітан Савецкай Арміі, удзельнік савецка-фінскай і Вялікай Айчыннай войнаў, Герой Савецкага Саюза (1940)[1].
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і, беларус[2]. Скончыў чатыры класы школы, пасля чаго працаваў трактарыстам Дзяржынскай машынна-трактарнай станцыі. У 1938 годзе Гармаза быў прызваны на службу ў рабоча-сялянскага Чырвоны Флот. У званні чырванафлотца быў наводчыкам арудзія 152-міліметровай гаўбічнай батарэі берагавога атрада суправаджэння Балтыйскага флоту. Вызначыўся падчас савецка-фінскай вайны[1][3].
У перыяд падрыхтоўкі да наступу 7-й арміі Паўночна-Заходняга фронту Гармаза ўдзельнічаў у знішчэнні фінскіх абарончых збудаванняў Мурыльскага вузла (цяпер — вёска Высокае Выбаргскага раёна Ленінградскай вобласці). Нягледзячы на масіраваны агонь праціўніка, агнём сваёй гарматы Гармаза знішчыў дот з гарнізонам[3].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 красавіка 1940 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з фінскай белагвардзейшчынай і праяўленыя пры гэтым адвагу і геройства» чырванафлоцец Міхаіл Гармаза быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 457[3].
У 1941 годзе Гармаза скончыў Кіеўскае танкавае вучылішча. З пачатку Вялікай Айчыннай вайны — на Паўднёва-Заходнім, Волхаўскім, Паўночна-Заходнім, 1-м Беларускім франтах[1]. Прайшоў шлях ад камандзіра танка да камандзіра танкавай роты 11-га асобнага гвардзейскага цяжкага танкавага палка[2]. У сакавіку 1945 года яго рота на працягу 1,5 сутак утрымлівала ў горадзе Лабенц суперніка, які прарываўся на поўнач. Танкісты М. М. Гармазы вытрымалі атакі да 2-х батальёнаў пяхоты з артылерыяй і танкамі, якія, па савецкіх дадзеных, узначальваў нямецкі генерал са сваім штабам. Пад кіраўніцтвам гвардыі капітана М. М. Гармазы, рота запісала на свой баявы рахунак 6 падбітых і знішчаных танкаў і самаходных установак, тры арудзія, 5 мінамётаў і да 400-т салдат і афіцэраў праціўніка. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені (10 красавіка 1945)[2].
У 1948 годзе ў званні капітана ён быў звольнены ў запас. Пражываў у Мінску, працаваў у МУС Беларускай ССР[1]. Памёр 24 чэрвеня 1985 года[3].
Пахаваны на Чыжоўскіх могілках Мінска.
Remove ads
Узнагароды і званні
- Герой Савецкага Саюза (21 красавіка 1940 г.)
- Ордэн Леніна (21 красавіка 1940 г.)
- Ордэн Айчыннай вайны I ступені (6 красавіка 1985 года[4])
- Ордэн Айчыннай вайны II ступені (10 красавіка 1945[2])
- ордэн Чырвонай Зоркі
- а таксама медалі[3].
Памяць
У Дзяржынскім раёне ўсталяваны прыз яго імя для лепшага механізатара[1].
Зноскі
- Гармоза Михаил Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 139. — 737 с.
- Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы ЦАМА, ф. 33, воп. 686196, спр. 5335, л. 150)
- Міхаіл Міхайлавіч Гармоза на сайце «Героі краіны»
- Узнагародны ліст у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа»
Remove ads
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads