Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч (12 кастрычніка 1884, в. Лінгі, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Воранаўскі раён, Гродзенская вобласць27 чэрвеня 1919, в. Бігосава, Верхнядзвінскі раён Віцебская вобласць) — беларускі рымска-каталіцкі святар, грамадскі дзеяч.

Хуткія факты Міхаіл Піліпавіч Буклярэвіч, Дата нараджэння ...
Remove ads

Біяграфія

Вучыўся ў гарадскім 2-класным вучылішчы пры Віленскім настаўніцкім інстытуце, якое скончыў у чэрв. 1901. У 1-й Віленскай мужчынскай гімназіі здаў экзамен на званне аптэкарскага вучня. З 1904 вучыўся ў Віленскай духоўнай каталіцкай семінарыі. Пасвечаны ў святары ў 1908. З 1908 адміністратар парафіі Нараўка Сакольскага пав. З 1917 адміністратар парафіі ў мяст. Іказнь Дзісенскага пав. Займаўся беларускай культурна-асветнай дзейнасцю, адкрываў беларускія школы. Прымаў удзел у з'ездзе каталіцкага духавенства Дзісенскага дэканата (6-7.8.1918). У час ваенных падзей 1919 выступіў супраць бальшавіцкіх улад. За антыбальшавіцкую дзейнасць 27.6.1919 асуджаны на смяротнае пакаранне. Расстраляны ў в. Бігосава. 24.3.1920 урачыста перазахаваны ў Іказні (Браслаўскі раён).

Remove ads

Літаратура

Remove ads
Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads